рефераты Знание — сила. Библиотека научных работ.
~ Портал библиофилов и любителей литературы ~

Меню
Поиск



бесплатно рефераты Філасофія сярэднявечча

Падчас усталявання патрыстыкі наглядаецца глыбокае расчараванне ў інтэлектуалізме антычнай культуры. Мінулыя заснаваныя на розуме філасафемы ўжо не заўсёды здольны стаць сродкам вырашэння жыццёвых калізіяў, што ўзнікаюць у варварызаваным грамадстве. Натуральна, у патрыстыцы ўсё болыпую вагу набірае іррацыяналізм.

Катэгорыя веры, якая адлюстроўвае пазарацыянальны шлях спасціжэння рэчаіснасці, становіцца адной з цэнтральных у хрысціянскай філасофіі. Цертуліян заўважае, здараецца, калі мудрасць свету выглядае бязглуздасцю пад націскам жыццёвых праблемаў, тады патрэбна развязваць складаныя вузлы ўзнікшых калізіяў іншым чынам: тое, што прызнавалася бязглуздасцю, павінна стаць мудрасцю. А для гэтага неабходна вера. Цертуліян падводзіць вынік падобным разважанням знакамітым афарызмам "Верую, таму што абсурдна". Ён правільна зразумеў, за тым, што часам падаецца нам абсурдным, можа хавацца вялікая і глыбокая тайна.

Палкі абаронца хрысціянства Тэафіл выстаўляе цікаўныя аргументы наконт веры наогул і рэлігійнай веры ў прыватнасці. Ён зазначае, што ўсякая справа і ўсякія веды пачынаюцца з веры. Ці атрымае земляроб ураджай, калі не даверыць зерне глебе? Хто адважыцца пераплыць мора без упэўненасці, што карабель вытрымае вандроўку? Які хворы здольны вылечыцца, калі спярша не паверыць урачу? Якой навукай можна авалодаць, не даверыўшыся настаўніку? Тым больш, пераконвае ён, неабходна верыць богу.

Першы грунтоўны аналіз суадносінаў паміж верай і ведамі ажыццявіў Клімент Александрыйскі. Ён паспяхова пазбягае распаўсюджаных у той час крайніх меркаванняў, выражаных у альтэрнатыве: альбо вера самадастатковая з'ява, што робіць непатрэбнымі ўсякія веды, альбо існуюць нейкія асобныя веды, якія выключаюць усялякую веру. Клімент сцвярджае аднолькавую неабходнасць таго і другога.

Веды, згодна з вучэннем Клімента, маюць вялікую каштоўнасць. Яны даюць нам разуменне рэчаў, раскрываюць суадносіны людзей з богам і светам. Але веды не існуюць апрача веры. Элементы веры заўсёды прысутнічаюць у ведах. Іх можна знайсці ў зыходных аксіёмах, у інтуітыўных меркаваннях, у навуковых дапушчэннях і г.д. Клімент перакананы, што існуе непарыўнае адзінства ведаў і веры. Вера без ведаў, як падмурак без будынка. Але ў яе ёсць свае перавагі. Вера накшталт згорнутых ведаў, якія мы атрымліваем як дар, і доказы тут залішнія. Акрамя таго, вера даступная ўсім, чаго не скажаш аб ведах.

Зразумела, даследаванне веры апалагетамі мела на мэце перадусім апраўданне рэлігійнага светапогляду. Без яе ўсе разважанні аб патойбочным свеце робяцца вельмі праблематычнымі. Важна, аднак, што ўпершыню было распачата вывучэнне пазарацыянальных формаў спасціжэння рэчаіснасці і выказаны глыбокія меркаванні адносна месца фенамена веры ў духоўнай культуры грамадства.

Такім чынам, на пачатку першага тысячагоддзя сфармавалася хрысціянская рэлігійная філасофія. Вызначальнымі фактарамі яе станаўлення аказаліся, папершае, наяўнасць у Рымскай імперыі, дзе адбываўся гэты працэс, развітай філасофскай традыцыі, і падругое, унутраная патрэба ўмацавання хрысціянскай ідэалогіі. Пачатковы этап сярэднявечнай філасофіі адзначаўся наступнымі акалічнасцямі:

пераацэнка каштоўнасцяў антычнага грамадства; стварэнне тэарэтычнага светапогляду, сэнсавым

цэнтрам якога з'яўляецца ідэя бога;

 спроба распрацаваць праблему веры як неабходнага элемента культуры.

Створаны апалагетамі сінкрэтычны рэлігійнафіласофскі стыль мыслення будзе дамінаваць на працягу ўсяго сярэднявечча. Аб іх захаваецца памяць як аб першых мысліцелях, абараніўшых у выключна цяжкіх умовах сацыяльнакультурных пераменаў права філасофіі на існаванне.


5. Распрацоўка філасофскай парадыгмы


Пасля Нікейскага сабору фармуюцца класічныя ўзоры сярэднявечнай філасофіі. Менавіта на гэтым этапе патрыстыкі былі распрацаваныя тыя ідэі бога і свету, чалавека і грамадства, пазнання і веры, якія на шмат стагоддзяў вызначаць стыль еўрапейскага мыслення. Фармаванне сярэднявечнай філасофскай парадыгмы звязана найперш з творчасцю Аланаса Александрыйскага, Рыгора Назіанзіна, Рыгора Ніскага і Аўрэля Аўгусціна.

Асабліва каларытнай і маштабнай постаццю сярод распрацоўшчыкаў вызначальных ідэяў хрысціянскай філасофіі, безумоўна, з'яўляецца Аўгусцін. Нарадзіўся ён у г. Тагасце, што ў Паўночнай Афрыцы, у сям'і рымскага патрыцыя. Юнацкія гады Аўгусціна праходзілі ў бесклапотных вясёлых забавах. Ён навучаўся рыторыцы, а неўзабаве і сам стаў выкладчыкам красамоўства. Жыццёвы шлях Аўгусціна ўяўляе складаную духоўную эвалюцыю. Спачатку ён трымаецца язычаскіх поглядаў. Затым спрабуе знайсці ісціну ў маніхействе, але расчароўваецца і робіцца скептыкам. Імкненне да духоўнай трываласці абумовіла яго працяглае захапленне неаплатанізмам. Нарэшце, ужо ў сталым узросце, ён прымае хрысціянства і становіцца яго заўзятым прыхільнікам.

Аднак здабыткі духоўнага развіцця, атрыманыя на розных яго этапах, назаўсёды застануцца ў памяці Аўгусціна. Перапрацаваныя творчай думкай аўтара, яны ўзнаўляюцца на старонках "Споведзі", багата прадстаўлены ў іншых кнігах. Пераход на пазіцыі хрысціянскага светаразумення зусім не азначаў для Аўгусціна забыццё антычнай культуры: ён заўсёды быў яе вытанчаным цаніцелем.

Найвялікшай знаходкай Аўгусціна з'яўляецца ідэя развіцця. Яна невядомая антычным аўтарам. У гэтым хрысціянскі філосаф пайшоў значна далей сваіх язычаскіх палярэднікаў.

Бог і свет. Прадметам трывалага інтарэса Аўгусціна з'яўляецца быццё. Ён згодны з неаплатанізмам, што сапраўднае быццё павінна вызначацца нязменнасцю, саматоеснасцю і вечнасцю. Але калі ў Плоціна гэта адзінае, якое пануе над светам, то ў Аўгусціна гэта бог. Паколькі заўсёды роўнае сабе быццё абсалютна і нязменна, пастолькі яно існуе паза часам. Такое быццё ўяўляецца простым і непадзельным. Тут адсутнічае нешта магчымае, а прадстаўлена адно актуальнае, наяўнае.

Аўгусцін прымае погляд Арыстоцеля, згодна з якім матэрыя ўяўляе чыстую магчымасць. На гэтай падставе ён робіць выснову, што сапраўды існае ці бог нематэрыяльныя. Яно не толькі паза часам, але і паза прасторай. Тым самым забяспечваецца яго паўсюдная прысутнасць. Нематэрыяльнае быццё не можа быць аформленым. Па неабходнасці яно аказваецца "чыстай" формай. Будучы абсалютным быццём, бог выступае ў якасці субстанцыі, што служыць крыніцай і зыходнай прычынай усякага іншага адноснага быцця.

Зменлівыя рэчы карэнным чынам адрозніваюцца ад нязменнага быцця сваёй складанасцю. Аўгусцін прызнае іх таксама субстанцыямі, таму што яны з'яўляюцца суб'ектамі сваіх уласцівасцяў. Толькі іх субстанцыянальнасць ужо адносная.

Усе зменлівыя субстанцыі складаюцца з формы і матэрыі. Гэта датычыцца нават бесцялесных утварэнняў. Але матэрыя іх ужо духоўнага кшталту. Да бесцялесных утварэнняў Аўгусітітт адносіць душы. Унутраная форма забяспечвае адзінства рэчы і выражае ступень паўнаты бьшця апопшяй. Праз форму зменлівыя рэчы далучаюцца да нязменнага бьшдя.

Аўгусцін цалкам упэўнены ў аб'ектыўнасці прыроды. Характэрнай яе асаблівасцю філосаф лічыць існаванне ў часе. А~калі"так, то гэта не самадастатковае быццё. Свет павінен мець знешнюю вытворчую прычыну, якая знаходзіцца ў вечнай субстанцыі.

Як самадастатковая субстанцыя бог вьшлючаны з фатальнага кола пераменаў. Актам свабоднай волі ён творыць свет. I матэрыя, і форма ствараюцца ім з нічога. Вось чаму адбітак ніштожасці заўважаецца на ўсіх рэчах.

У боскай субстанцыі адвеку змяшчаюцца ідэі, што служаць узорамі рэчаў, якія ствараюцца. Аўгусцін трымаецца думкі, што ўсе рэчы і падзеі былі створаны богам йдрнзуў выглядзе нейкага насення, змешчанага ў матэрыю. Нібы цяжарная маці, матэрыя выношвае ў сабе зародышы будучых рэчаў. Кожная з'ява натуральным шляхам, калі настае адпаведны час, развіваецца з зерня і займае сваё месца ў свеце.

Вялікую цікавасць выклікала ў Аўгусціна пытанне аб узаемнай дапасаванасці прыродных з'яваў і мэтазгоднасці рэчаіснасці. У новы час яно прыцягне ўвагу знакамітага Лейбніца, і толькі сёння, ў век камп'ютарных тэхналогіяў, будзе асэнсавана яго сапраўды бяздонная глыбіня. Сам Аўгусцін вырашаў гэтае пытанне згодна з прынятай парадыгмай так: гарманічная сувязь таго, што адбываецца ў прыродзе, абумоўлена ўзаемнай адпаведнасцю боскіх ідэяў, на падставе якіх створаны свет. Пастаноўка хрысціянскім філосафам такой значнай праблемы, хоць і засталася далёка не вырашанай ім самім, з'яўляецца вялікай яго заслугай.

Аўгусцін заўважыў, што ўладкаваны пэўным чынам свет мае свой рытм існавання» лкому падпарадкоўваюцца рух планетаў, змена сезонных цыклаў, подых жывой істоты і г.д. Таму гармонія прыродных з'яваў выражаецца лікам і мерай. Усё гэта ён лічыў бачнымі праявамі часу.

Аўгусцін зусім інакш вырашае праблему часу, чым ягоныя папярэднікі. Ёц адмаўляецца ад панаваўшага ўяўлення аб цыклічнасці часу. Цыклічнае тлумачэнне гэтага фенамену нічога не дае для ўразумення гісторыі падзеяў. Рэальны

час незваротны, таму гісторыя ніколі поўнасцю не паўтараецца, яна мае лінейны характар. Гэта выдатнае адкрыццё стварыла неабходныя ўмовы для асэнсавання адкрытасці быцця, унікальнасці кожнай падзеі і невычарпальнай разнастайнасці свету, які бесперапынна аднаўляецца.

Чалавек і грамадства. Творчасць Аўгусціна сённяшняму чытачу цікавая тым, што ён не проста разважаў аб боге, космасе і гісторыі прыроды, філосаф настойліва спрабаваў зразумець лёсавызначальныя, або на сучаснай мове экзістэнцыяльныя, праблемы: сутнасць чалавека, сэнс жыцця, стан шчасця, роля сумлення, мэта гісторыі і г.д.

Аўгусцін падкрэслівае высокую годнасць чалавека, які падобны богу. Але чалавек істота супярэчлівая. Ужо яго паходжанне з нішто тоіць пагрозу псавання і смерці ён цягнецца да небыцця. Але гэта адна магчымасць смерці. Толькі грэхападзенне, зразумелае як ганарлівасць і адыход ад бога, робіць такую магчымасць рэальнай.

Чалавек складаецца з цела і душы. Створаная Богам, як і цела, душа бессмяротная. Яна павінна клапаціцца аб целе. Адзінства душы і цела надае чалавеку асобы статус у сусветнай іерархіі. Ён змяшчае ў сабе ўсе магчымасці астатняга свету: здольнасць адчуваць, рухацца, мысліць. Алрача таго, ён умее карыстацца прыродаю. Распрацоўка гэтай выдатнай думкі знойдзе працяг на мяжы мінулага і сучаснага стагоддзяў ў творчасці некаторых расійскіх філосафаў.

Аўгусцін бачыць, што жыццё людзей, іх справы прасякнуты мноствам рознанакіраваных пачуццяў любові і нянавісці, надзеі і расчаравання, віньі і збаўлення і г.д. Так ён сутыкаецца з фундаментальнай праблемай дабра і зла. У яе вырашэнні філосаф трымаецца антыманіхейскай пазіцыі. Зло не мае сваёй прычыны. Яно з'яўляецца там, дзе рэчы пазбаўлены паўнаты быцця. Абсалютнае зло гэта нішто. Што датычьпша маральнага зла, то ягоным пачаткам служыць недасканаласць чалавечага розуму і волі. Разбэшчанасць волі і няздольнасць розуму падпарадкаваць сабе скажоныя страсці вось шлях да злых учынкаў. Свабода волі адчыняе дзверы злу, але ж яна дазваляе і пазбегчы яго.

Аўгусцін уводзіць у філасофію паняцце любові, якую разумее як чалавечую праяву касмічнай сілы, што прыцягвае рэчы на іх натуральныя месцы. Нашы паводзіны абумоўлены тым, што мы любім. Як вядома, чалавека вылучаюць саваныя адносіны да таго, што яго вабіць, таму мы і адказваем за свае паводзіны. У выніку адбываецца дзіўная метамарфоза, і ўжо ад нас залежыць, каго любіць.

У тэорыі Аўгусціна любоў аказваецца цесна звязанай з воляй. АПошняя разглядаецца ім як усвядомленыя адносіны да ўласных прыхільнасцяў. Шчасця дасягае той, чые мэты адпавядаюць высокаму прызначэнню чалавека. Усё астатняе не больш як сродак дасягнення гэтых мэтаў.

Нельга не адзначыць адну сур'ёзную супярэчнасць, што змяшчае вучэнне Аўгусціна аб чалавеку. 3 аднаго боку, ён прызнае за кожным з людзей свабоду волі. Праўда, гэты філосаф разумее яе своеасабліва. Ён тлумачыць свабодную волю як суб'ектыўнае перажыванне людзьмі ўласнай незалежнасці і здольнасць іх дзейнічаць увогуле. Гэта, зразумела, не ўсё, але ўсётакі неабходныя і важныя складальныя свабоды волі. 3 другога боку, праводзіцца думка, што самастойна, без боскай на тое ласкі чалавек не можа ўратавацца ад цяжару памылковых учынкаў, якія яго робяць грахоўным. Бог адвольна выбірае для збаўлення асобных людзей. Атрымліваецца, што лёс кожнага загадзя прадвызначаны.

Адной з бясспрэчных вартасцяў тэорьгі Аўгусціна з'яўляецца вылучэнне ім не толькі індьтідуальнаасабовьіх якасцяў чалавека, але і яго сацыяльных характарыстык. Аўгусцін першым зірнуў на гісторьпо як на працэс супольнай дзейнасці людзей, адзначыў яе аб'ектыўнасць і заканамернасць. Вось чаму яго цалкам апраўдана лічаць заснавальнікам філасофіі гісторыі. Вялікая перавага аўгусцінаўскай канцэпцыі гістарычнага працэсу ў тым, што пры ўсёй унікальнасці сацыяльных падзеяў яна робіць гісторыю прадказальнай. Важна толькі памятаць аб рэлігійнай падставе ягонай тэорыі. Рэлігійны акцэнт заўважаецца ўжо на яе галоўным палажэнні аб разгортванні сацыяльных падзеяў у часе. Гісторыя тут выглядае, як страла, што ляціць, у яе ёсць пачатак, ёсць і канец. Пачатак гэта стварэнне першалюдзей, канец гэта Страшны суд. Сапраўдная незваротнасць гісторыі ўсведамляецца Аўгусцінам праз падзеі рэлігійнага падання.

Гэтага філосафа цікавіць не столькі храналогія гісторыі, колькі яе логіка. Ен лічыць, што гісторыя мае свой сэнс. Яе мэта паўсюднае ўсталяванне каштоўнасцяў хрысціянства. У межах здзяйснення галоўнай мэты кожная эпоха выкон

вае сваё назначэнне. Гісторыя ажыццяўляе выпрабавальную, выратавальную і збавіцельную місіі.

Аўгусцін пераканаўча сцвярджае, што ў ідэале грамадства павінна служыць людзям думка захоўвае высокую актуальнасць па сённяшні дзень. Такое грамадства будуецца на аснове наладжвання паміж людзьмі духоўных сувязяў. Але рэальнае грамадства часта скажае сваю аснову: адносіны ў ім ладзяцца не на агульнай справе, а знешнім чынам. Раздзёртыя эгаізмам і варожасцю сям'я, грамадзянская супольнасць і дзяржава цягнуцца да інтэграцыі. Гарманічнае супольнае жыццё можна стварыць толькі на падставе міру, які павінен стаць найвышэйшым ідэалам грамадства.

Развагі Аўгусціна аб перавазе царквы над дзяржавай, якая трымаецца свецкіх формаў улады ў грамадстве, некаторымі ідэолагамі былі вытлумачаны аднабакова ў духе "чыстай" тэакратыі.

Пазнанне і вера. Разважаючы аб сутнасці бога, прыроды і чалавека, Аўгусцін задумваецца, як жа ўсё гэта дадзена людзям? Так ён сутыкаецца з праблемай пазнання і веры. Аўгусцін добра разумее вялікае значэнне веры ў жыцці людзей. Ён вылучае такія яе тыпы, як давер, упэўненасць, прыхільнасць і верагоднасць. Давер філосаф проціпастаўляе не пазнанню, а разуменню. Вера існуе раней разумення, лічыць Аўгусцін, але яна ніжэй за яго. Вучань спачатку проста давярае словам настаўніка і толькі потым пачынае разумець іх сэнс. Вера патрэбна, каб разумець. Рэлігійная вера, з яго пункту гледжання, таксама не супрацьразумная, але яна скірава* на на бога.

Вера разглядаецца Аўгусцінам япгчэ і ў якасці асобных момантаў пазнання, калі яна выступае ў форме прыхільнасці, верагоднасці і ўпэўненасці. У працэсе пазнання вера апраўдваецца ведамі і ператвараецца з сляпой у відушчую.

Задачу пазнання філосаф бачыць найперш у выяўленні з'яваў матэрыяльнага свету. Спасціжэнне рэчаў магчьгмае, дзякуючы адноснай тоеснасці аб'екта і суб'екта. Аўгусцін распрацоўвае тэорьпо ўпадабнення. Пазнавальны вобраз выражае нешта знешняе, але ў асобнай форме: душа ідэалізуе пачуццёвыя рэчы і тым самым узвьшіае іх да сябе. А каб спасцігнуць патойбочны духоўны свет, душа сама павінна ўзвысіцца, хаця яна ніколі не можа ахапіць ўсю паўнату найвьппэйшага.

Аўгусцін адрознівае пачуццевае і рацыянальнае пазнанне, падкрэсліваючы, што яны звязаны паміж сабою, але функцыі ў іх розныя. Пачуцці толькі фіксуюць уздзеянне рэчаў. Прычым чалавек актыўна ўдзельнічае ў пазнавальным працэсе. Адчуванне аказваецца пэўнай рэакцыяй душы на ўздзеянне рэчы. Пачуцці, такім чынам, выступаюць у якасці веснікаў аб знешнім свеце. Розум выконвае іншую функцыю: ён ажыццяўляе лагічны аналіз пачуццёвых дадзеных супастаўляе іх, ацэньвае і робіць высновы. У выніку мы атрымліваем веды аб саміх прадметах.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5




Новости
Мои настройки


   бесплатно рефераты  Наверх  бесплатно рефераты  

© 2009 Все права защищены.