рефераты Знание — сила. Библиотека научных работ.
~ Портал библиофилов и любителей литературы ~

Меню
Поиск



бесплатно рефератыАдносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

Змест

Уводзіны

Глава 1. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст. і іх першыя ваенныя сутыкненні

Глава 2. Войны 1507 - 08 і 1512 - 22 гг.

Глава 3. Вайна 1534 - 1537 гг.

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

Абраны для даследвання перыяд стаў пераломным у адносінах ВКЛ і Масквы і закончыўся істотнай зменай агульнапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе (у выніку войнаў ВКЛ страціла 25% сваёй тэрыторыі і становішча гегемона ва усходнеславянскім рэгіёне).

Мэта работы - прааналізаваць узаемаадносіны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай ў канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя задачы:

1)Высвятліць, якое знешнепалітычнае становішча склалася ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі і якія фактары сталі найгалоўнейшымі ў развязванні канфлікту;

2)Разгледзіць, як разгортваліся падзеі ваенных кампаній 1492-94 і 1500-03 гг.;

3)Ахарактарызаваць далейшае абвастрэнне канфлікту ў першых дзесяцігоддзях XVI ст. і тыя з'явы, якія яго абумовілі; засяродзіць асаблівую ўвагу на Аршанскай бітве і вылучыць прычыны, якія не далі скарыстацца перамогай ВКЛ;

4)Разгледзіць вайну 1534 - 37 гг. і выявіць, што з'явілася прычынай паражэння ВКЛ у серыях войнаў з Масквой у вылучаны перыяд.

Гаворачы наконт актуальнасці, дадзеная праблема падаецца актуальнай, калі разглядаць яе з пазіцыі дзяржаўнага суверэнітэта краіны. Войны з Масквой у канцы 15 - першай трэці 16 стст. паклалі пачатак рэзкаму пагаршэнню перш за ўсё сацыяльна-эканамічнаму, часткова і дэмаграфічнаму. Пралікі урада Жыгімонта, у прыватнасці навязванне Маскве вайны (апошняя па ліку, 1534-37 гг.), улічваючы цяжкае унутрыпалітычнае становішча дзяржавы (у большасці матэрыяльнае) стала пачаткам паступовага заняпаду і як вынік - страты сваёй незалежнасці падчас Лівонскай вайны (калі разглядаць так Люблінскую унію). Зараз мы знаходзімся ў вельмі добрых адносінах з нашым усходнім суседам, але мы не павінны забываць пра сваю гісторыю і памятаваць, што зараз мы валодаем найвялікшай каштоўнасцю - уласнай незалежнасцю, якой не бачылі амаль на працягу 500 гадоў.

Можна вылучыць па тры этапы вывучэння дадзенай праблемы ў айчыннай і расійскай гістарыяграфіі: 1) 19 - першыя дзесяцігоддзі 20 стст.: а) актыўнае вывучэнне праблемы расійскімі гісторыкамі і б) пачаткі нацыянальнай гістарыяграфіі; 2) 20-я гг. 20 ст. - 1991 г. - савецкая гістарыяграфія; 3) з 1991 г. - сучасная беларуская і расійская гістарыяграфія. Ля вытокаў першага этапу стаялі з расійскага боку - а) С.Салаўёў, М. Карамзін, В. Ключэўскі; б) М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, Ул.Пічэта;

А) Расійскія даследчыкі гэтага часу мелі большую аб'ектыўнасць у гэтым пытанні, яны наогул вельмі цікавіліся праблемамі знешняй палітыкі Масквы, але ў большасці (асабліва Карамзін) сімпатыі іх ляжалі на баку Масквы, спрабавалі апраўдаць несправядлівае развязванне канфлікта Масквой. Імі (асабліва гэта датычацца С.Салаўёва) былі перапрацаваны вялізныя летапісныя і архіўныя матэрыялы.

Б) М. Доўнар-Запольскі лічыў, што большасць унутры-і знешнепалітычных цяжкасцяў ВКЛ заключалася ў памылках нацыянальнай і рэлігійнай палітыкі; В. Ластоўскі: Іван III, на яго думку, “бытцам заганяў Літву і Беларусь у рукі палякаў”, бачыў у войнах з Масквой асноўную прычыну страты незалежнасці ВКЛ; Ус. Ігнатоўскі лічыў войны з боку Масквы безумоўнай экспансіяй з мэтай захопу земляў; Ул. Пічэта лічыў, што суперніцтва паміж княствамі абвастрылася і з прычыны розных прынцыпаў пабудовы гэтых дзяржаў: Маскоўская дзяржава будавалася на прынцыпе цэнтралізацыі, а “беларуска-літоўская” - аўтаноміі. У аснове тэрытарыяльных прэтэнзій Масквы да ВКЛ на яго думку ляжалі эканамічныя інтарэсы: “Масква ўвесь час шукала поваду, каб захапіць беларускія краіны, праз якія ішоў гандлёвы шлях да Балтыйскага мора, гэтак канечна патрэбнага для Масквы.” [Ул. Пічэта. “Гісторыя Беларусі” .-М.,1961.-134 с.].

Некаторыя даследчыкі савецкіх часоў праблему ўзаемаадносін ВКЛ і Масквы разглядалі давольна падрабязна. У выглядзе абагульняючых прац іх разглядаюць І.Б. Грэкаў (“Очерки международных отношений Восточной Еврпы 14 - 16 вв.”), А.Л. Харашкевіч. Непасрэдна дадзенай праблемай займаліся А.А. Зімін,А.Б. Кузняцоў (“О некоторых аспектах деятельности русской дипломатии в Европе в первой четверти 16 в.”, “К вопросу о борьбе Русского государства за воссоединение западнорусских земель в начале 16 в.”). Зімін: “Огромная территория, вошедшая в состав Русского государства, имела колоссальное экономическое и политическое значение. С Россией воссоединялись не только земли, населённые русским народом, но и часть украинских и белорусских земель” [2, с.195].

Сучасная гістарыяграфія прадстаўлена шырокім колам навукоўцаў і даследчыкаў узаемаадносін ВКЛ і Масквы.У беларускай гэта Г.М. Сагановіч, А.П. Грыцкевіч, Б.І. Сідарэнка, В.Я. Снапкоўскі, В. Чаропка (Віктар Кузьміч), Л. Міхайлоўская. Вялікую колькасць артыкулаў мае А.Грыцкевіч на тэму Аршанскай бітвы, Б. Сідарэнка (аўтар вотчынна-дынастычнай тэорыі маскоўскіх улад) разглядае акрамя ваеннай гісторыі і праблемы дыпламатычнай службы ВКЛ, таксама звярнуў увагу на тое, што на працягу 15 - 16 стст. эміграцыя існавала не толькі з боку ВКЛ у Маскву, але і ў супрацьлеглым накірунку, бо “В. Чаропка - аўтар шматлікіх навукова-папулярных выданняў, у тым ліку прысвечаных і разглядаемаму перыяду. Ю.М. Бохан звяртаўся да апісання родаў войск, зброі і даспехаў ваяроў у гэты час (“Зброя ВКЛ 1385 - 1576 гг.” і інш.).

Глава 1. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст. і іх першыя ваенныя сутыкненні

У канцы 15 ст. асноўным афіцыйным дакументам, які рэгуляваў адносіны дзвюх вялікіх княстваў - Літоўскага і Маскоўскага быў дагавор паміж вялікім князем літоўскім, каралём польскім Казімірам IV - з аднаго боку, вялікім князем Васілём II - з іншага, складзены ў 1449 гаду (31 жніўня). Князь Васіль абавязаўся жыць з Казімірам у «вечным міры», дзейнічаць заўсёды разам, «жадаць дабра яму і яго зямлі ўсюды, дзе бы ні было». Тыя ж абавязальніцтвы ўзяў на сябе Казімір. Казімір абавязваўся не прымаць да сабе Дзмітрыя Шамяку, асноўнага саперніка князя Васіля, які ў сваю чаргу абяцаў не мець зносін з Міхаілам, сынам Жыгімонта Кейстутавіча і праціўнікам караля Казіміра. У выпадку нападу татараў князі і ваяводы літоўскія і маскоўскія абавязаліся абараняцца заадно.

Пасля дамовы 1449 г. войнаў сапраўды доўга не было. Пасля таго, як 17 ліпеня 1453 г. ў Ноўгарадзе дзяк Бяда атруціў Дзмітрыя Шамяку, яго сыну Івану прыйшлося збегчы ў Літву. Казімір IV даў яму ва ўдзел гарады Рыльск і Ноўгарад-Северскі. Пазней яны па спадчыне дасталіся Васілю, сыну Івана Дзмітрыевіча, які стаў князем Ноўгарад-Северскім. Улетку 1454 г. Васіль II адправіўся ў паход на Івана Андрэевіча Мажайскага. Той некалі быў саюзнікам Шамякі, але даўным-даўно заключыў мір з Васілём II. Зараз маскоўскі гаспадар вырашыў, што наступіў зручны момант узгадаць яму старыя грахі. Войска Васіля II узяло Мажайск, а князь Іван Андрэевіч з жонкай, сынамі Андрэем і Сямёнам, з баярамі і чэляддзю збеглі ў Літву. Збегламу мажайскаму князю Казімір IV падараваў спачатку Бранск, потым памяняў яго на Старадуб і Гомель.[13, с.136-137].

Дагавор 1449 г. фактычна спыніў далейшую экспансію Літвы на Ўсход. У наступныя дзесяцігоддзі ўжо Маскоўская Русь пачала адкрыта прэтэндаваць на яе зямлі.

У пачатку 1470-х гг. позірк Казіміра быў скіраваны на захад; ён збіраўся ўладкаваць на пасадзе караля Венгрыі свайго сына (яшчэ адзін з сыноў яго быў абраны на чэшскі трон), але гэтага не атрымалася. Сітуацыя ўскладнялася і станам вайны з гаспадарамі суседніх краін (малдаўскім ваяводай Стэфанам, венгерскім каралём Мацвеем, крымскім ханам Менглі-Гірэем).

Ва ўмовах пастаяннай барацьбы з Ардой Масква дабіваецца значных знешнепалітычных перамог, перш за ўсё захопу свайго галоўнага саперніка сярод рускіх дзяржаўных аб'яднанняў - Ноўгарада (1478 г.), таксама Цверы (1485 г.) і ліквідавання мангола- татарскага іга (1480 г.) [12, с.40]. Усё гэта значна ўмацоўвае княства і робіць усходні накірунак яе знешняй дзейнасці найгалоўнейшым.Адносіны паміж дзяржавамі пачалі абвастрацца. Па словах С.М. Салаўёва, “ Казимир возбуждал против Москвы Ахмата, Иоанн возбуждал против Польши Менгли-Гирея; но открытой войны не было;

Казимир не имел для этого средств и времени, Иоанн не любил предприятий, войн, не обещавших верного успеха “[Цыт. па 10, Т.5,с.91].

Увесну 1482 г. у Маскву накіраваўся вялікакняжацкі пасол, полацкі намеснік Багдан Андрэевіч Саковіч, які патрабаваў вяртання Вялікіх Лук і Ржэва. У адказ Іван запатрабаваў ад Казіміра тыя землі, якія ён быццам бы несправядліва трымае і якія па праву належаць(не выключана, што гаворка ішла пра Полацк, Віцебск, Смаленск).[3, с.2]

Таксама немагчыма прайсці і міма такога факта, як змена вялікім князем Маскоўскім свайго афіцыйнага тытула.Справа гэта на першы погляд фармальная, але менавіта спрэчкі аб тытуле служылі ў далейшым адным з прычын да войнаў.

У 1467 году ў Івана III сканала жонка, вялікая княгіня Марыя Цвярская. Іван быў заручаны з ёй у 1447 г., а вяселле адбылося ў 1452 г. Адразу жа пасля смерці жонкі Іван стаў шукаць ёй замену. Пры гэтым яго, з аднаго боку, распірала славалюбства. З іншага боку, ён заўсёды памятаў вайну бацькі з Дзмітрыям Шамякай і Васілём Касым, да канца жыцця баяўся удзельных князёў, і асабліва - сваякоў. Таму князю не падыходзіла нявеста з яго асяроддзя. І вось яму прапанавалі грэчаскую прынцэсу Сафію (Зою) Палеолаг (1455-1503). Яе Іван злічыў годнай сваёй цяперашняй велічы.[13, с.150]

У 1453 году пры ўзяцці туркамі Канстанцінопаля загінуў апошні імператар Візантыі Канстанцін XI Палеолаг. Яго брат Фама валодаў часткай паўвострава Пелапанэс. Ў 1450 году туркі захапілі і яе. Фама з усёй сям'ёй збег ў Рым. Яго дачка Сафія, (нарадзілася прыкладна ў 1447 годзе), не мела шанцаў на прыстойнае замужжа(за ёй у пасаг не было ні грошай, ні земляў). І вось менавіта яе Папа Рымскі Павел II праз грэчаскага ўніяцкага кардынала Вісарыёна прапанаваў у жонкі маскоўскаму вялікаму князю. Ён відавочна імкнуўся скарыстацца выпадкам, каб завязаць адносіны з Масквой і зацвердзіць тут свой уплыў праз уніятку Сафію. Папа даў Сафіі багаты пасаг, з якім 24 чэрвеня 1472 года яна выехала з Рыма ў суправаджэнні прыдворных грэкаў і спецыяльнага папскага пасла, кардынала Антонія Бонумбрэ. 12 лістапада 1472 года прынцэса заехала ў Маскву і ў той жа дзень абвянчалася з Іванам.

Кардынал Антоній павінен быў адразу паставіць пытанне аб злучэнні двух цэркваў у выніку ўніі, але пераканаць мітрапаліта Філіпа яму не ўдалося. Затое шлюб гэты меў іншыя важныя наступствы. Вельмі ганарлівы ім, Іван загадаў зваць сябе гасударом. А ў 1483-1484 гады ў шэрагу дакументаў упершыню з'явіўся тытул «цар». Менавіта жаніцьба на Соф'і дала падставу Маскве ўпершыню загаварыць аб прэтэнзіях на Канстанцінопаль.

Стары маскоўскі герб з Георгіем Пераможцам, уведзены князем Юрыем Дзмітрыевічам, быў заменены візантыйским двухгаловым арлом. Што ж дакранаецца адносін Маскоўскай Русі з Літвой і Польшчай, то найважнейшай падзеяй у гэтым плане стала прыняцце Іванам тытула “Государя Всея Руси”,бо ён валодаў толькі часткай таго, што ў тагачаснай Маскве адносілі да земляў нібы адзінай старажытнай Русі часоў Уладзіміра Святога. Узяўшы гэты тытул, вялікі князь Іван тым самым заявіў аб сваіх прэтэнзіях на шматлікія землі, якія ўваходзілі ў складзе ВКЛ. Зразумела, гэта выклікала рэзкі пратэст у Вільні і ў Кракаве. Падчас частых абменаў пасольствамі паміж Іванам III і Казімірам IV у 80-я гады пытанне аб «памежных справах» станавілася асноўным. Спрэчных спраў сапраўды было шмат. У сярэдзіне XV ст. пад двайным кіраваннем знаходзіліся Ржэў, Тарапец і Вялікія Лукі. «Ржевская дань» здаўна ішла «королю его милости и к Новгороду и Москве». Становішча змянілася пасля далучэння Ноўгарада. Маскоўскія намеснікі адмовіліся прапускаць на Лукі цівуноў Казіміра.[2, с.95] Бадай што найгалоўнейшай прычынай вайны сталі масавыя пераходы вярхоўскіх князёў на бок Масквы. Пачаткам таго стаў 1482 г., калі ў асяроддзі рускай арыстакратыі ўзнікла змова супраць Казіміра і мела на мэце пасадзіць на прастол Міхаіла Алелькавіча Слуцкага. Змова была раскрыта, Алелькавіч і Альшанскі былі пакараны смерцю, князь Фёдар Бельскі паспеў збегчы ў Маскву. Сам яе факт цікавы як адна з прычын рэакцыі на нацыянальнай аснове.[1, с.64] Пасля гэтага, спасылаючыся на прыгнёт праваслаўных з боку каталіцкай знаці на службу маскоўскага князя перайшлі князі Іван Міхайлавіч Варатынскі, потым Іван Бялеўскі і Дзмітрый Фёдаравіч Варатынскі. Кароль Казімір пісаў Івану, што не выпускае з падданства гэтых князёў, якія перайшлі да Масквы з вотчынамі і падараваннямі, што князь Дзмітрый перайшоў з удзелам свайго брата, князя Сямёна, захапіўшы ў апошняга казну, усіх баяр і слуг і сілай прывёў да прысягі служыць сабе, захапіў чатыры літоўскія воласці. . Увосень 1492 года да Івана III «ад'ехаў» разам са сваёй вотчынай князь Аляксандр Юр'евіч Вяземскі.

Усведамляючы сваю сілу, вялікі князь Іван 18 траўня 1492 года адправіў з Масквы пасла да Казіміра IV, вялікага князя Літвы і караля Польшчы, з цэлым спісам тэрытарыяльных прэтэнзій. Ён, ні шмат, ні мала, жадаў забраць пад сваю «высокаю руку» усю «отчину», разумеючы пад гэтым тэрмінам тыя землі Вялікага княства Літоўскага, дзе калісьці сядзелі князямі нашчадкі Рурыкавічаў. Пакуль пасол ехаў, Казімір IV раптам памёр у Гародні 7 чэрвеня. Каралеўскі пасад у Кракаве заняў яго старэйшы сын Ян-Альбрэхт (1459-1501). Паводле ўмоў Крэўскай уніі, ён павінен быў стаць і вялікім князем Літвы. Але літоўскія магнаты і перш за ўсё М. Глінскі абвясцілі сваім вялікім князем Аляксандра (1461 - 1506) - малодшага сына Казіміра.

Іван вырашыў скарыстацца сітуацыяй (г.зн. тым, што асабістая ўнія Літвы і Польшчы апынулася парушанай) і пачаць вайну з Літвой, у надзеі адхапіць калі не ўсе землі, на якія прэтэндаваў, то хоць бы значную іх частку.

Знешняе палітычнае становішча спрыяла яго планам. Ён заключыў саюз з малдаўскім гаспадаром Стэфанам, усталяваў добрыя адносіны з каралём Венгрыі, умацаваў саюз з Менглі-Гірэем, які існаваў з 1472 года. Іван тэрмінова адправіў у Крым свайго пасла Канстанціна Забалоцкага. Пасол павінен быў сказаць хану Менглі-Гірэю, што хоць Казімір памёр, засталіся яго дзеці - такія ж ворагі Маскве і Крыму, як іх бацька. Ян раіў хану ісці вайной на Літву. Маўляў, вялікі князь таксама хутка «сядзе на каня».

Хан добра прыняў Забалоцкага, але паслаў у паход не арду, а толькі невялікі «загон», не больш двух тысяч чалавек.[10, Т.5,с.96] Гэты атрад дзейнічаў у раёне паміж Чарнігавам і Кіевам. Нягледзячы на малалікасць, ён усё ж адцягнуў даволі значныя сілы літоўцаў.

Сам жа вялікі князь, нягледзячы на абяцанне крымчакам, у паход не пайшоў, а паслаў два вялікіх атрада і два атрада колькасцю паменш. Раць разанскага князя авалодала Мяшчэўскам, штурмам узяла Сярпейск і Адоеў; раць князёў Патрыкеева і Данілы Шчэні захапіла Вязьму. Атрад князя Фёдара Целяпнёва-Абаленскага напаў у жніўні 1492 года на Мцэнск і Любутск, спаліў іх, жыхароў адвёў у палон. Другі атрад захапіў гарады Хлепень і Рагачоў, пазней - Мезень, Апочку і Новасіль.

Рыхтуючыся да пашырэння вайсковых дзеянняў, Іван III загадаў сабраць да лета 1493 года буйныя сілы ў Вялікіх Луках, Пскове, Ноўгарадзе і Цверы. Ён таксама адправіў паслоў да князя Конрада Мазавецкага і да магістра Тэўтонскага ордэна, прапаноўваючы ім разам ваяваць супраць Літвы і Польшчы.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5




Новости
Мои настройки


   бесплатно рефераты  Наверх  бесплатно рефераты  

© 2009 Все права защищены.