рефераты Знание — сила. Библиотека научных работ.
~ Портал библиофилов и любителей литературы ~

Меню
Поиск



бесплатно рефератыБеларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)

Мацей з Мяхова выказаў гіпотэ'зу пра аўтахтоннасць славян, вызначыўшы іх прарадзіму у Псарах. Ён цікавіўся галоўным чынам усходняй праблематыкай, шмат увагі надаваў падзеям у ВКЛ. Аўтар крытыкаваў эканамічныя супярэчнасці у Літве, яккія прыводзілі да падзелу грамадства на два слаі сялянства і магнатаў. Адлюстраваў усе паліычныя акцыі ВКЛ. Аднак пісаў не столькі аб палітыцы, сколькі аб культуры. Замест прыярытэту палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народау, славянскай супольнасці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца у славянским свеце.

У «Трактаце аб дзвюх Сарматыях» Мацей Мяхоўскі ўпершыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Перад гэтым ён зрабіў кароткі экскурс у гіторыю: «Старадаўнія пісьменнікі сведчаць, што некаторыя жыхары Італіі пакінулі сваю краіну з-за варожасці унутры Рымскай Імперыі, прыбылі ў літоускія землі і назвалі іх названнем сваей радзімы Італія, а людзей, якія жылі там, назвалі італамі. А іх нашчадкі дадалі адну літару напачатку, сталі называць краіну Літалія, а людзей літалы. Суседнія палякі і русіны яшчэ больш змянілі тыя назвы і да сённяшняга дня называюць краіну Літвой, а яе жыхароў літвінамі». Мяхоўскі таксама паўтарыў звесткі Длугаша аб тым, што ў былыя часы русіны лічылі літвінаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, так што кіеускія князі бралі з іх у знак падданства толькі дубовую кару і скураныя паясы. Старонкай вышэй у сваім «Трактаце» Мяхоускі апісвае Русь (якая належала да Кароны) у самых лепшых выразах, як багатую і прыгожую краіну Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.37-38.

Імёны двух храністаў бацькі і сына Бельскіх займаюць у польскай гістарыяграфіі другой паловы XVI ст. асобнае месца. Марцін Бельскі (1495 - 1575 гг.) упершыню пачаў пісаць свае творы па-польску (афіцыйнай мовай справаводства і навукі ў Польшчы лічылася лаціна). Яго твор «Хроніка ўсяго свету», прысвечаная Жыгімонту ІІ Аўгусту, з'явілася першым падручнікам па ўсеагульнай гісторыі у Польшчы. Сама ідэя напісання падобнага твора падаецца прагрэсіўнай для свайго часу, праявай гуманістычнага светапогляду аўтара.

Наконт «геніяльнасці» М.Бельскага існуюць спрэчныя погляды. Адзін з даследчыкау яго творчасці А.Павіньскі даў наступную характарыстыку: «Цудоўная «Хроніка свету», якая, уласна кажучы, павінна блішчэць бляскам зоркі першай велічыні». Другі польскі даследчык І.Хшаноўскі лічыў «Хроніку свету» «сярэднявечнай кампіляцыяй, якую ад суцэльнай сярэднявеччыны ратуе толькі пратэстанцкая тэндэнцыя, як адзіны новы элемент, адзіная рыса XVI ст., бо іншых рысаў гэтага стагоддзя, духу гуманізму «Хроніка свету» не мае». Магчыма, апошняе сцвярджэнне мае рацыю, але з пункту гледжання верагоднасці і маштабнасці ахопленых падзеяў гэты твор неардынарны.

«Хроніка свету» мела тры выданні (1551, 1554, 1564 гг.). Трэцяе выданне складаецца з дзесяці кніг. Дзевятая кніга «Аб маскоўскім альбо рускім народзе. Аб пасольстве Васіля да папы рымскага. Аб Літве, Аб Ліфлянцкай зямлі. Аб Татарах» закранае гісторыю ВКЛ. Амаль увесь раздзел «Аб маскоусюм народзе» гэта пераважна скарачэнне «Запісак аб Масковіі» Сігізмунда Герберштэйна. Геаграфічная частка, звесткі пра тэрытарыяльныя памеры ўзяты з «Трактата аб дзвюх Сарматыях» Мехавіты. 1нфармацыя пра Літву ў гэтым раздзеле таксама запазычана у С.Герберштэйна.

Адным з самых слабых месцаў працы М.Бельскага было тое, што аўтар некрытычна ставіўся да сярэднявечных паданняў і нават анекдотаў, не адрозніваў значныя выпадкі ад нязначных, непрапарцыянальна скампанаваў матэрыял. Магчыма, «Хроніка усяго свету» не стала б предметам гістарыяграфічнага даследавання калі б не ягоны сын Яўхім Бельскі.

У 1597 г. ён выдаў «Хроніку польскую». Гэтую кнігу можна упэўнена лічыць «першай шляхецкай гісторыяй» (Фінкель). Калі Марцін Бельскі, удзельнік шматлікіх бітваў, галоўным абавязкам шляхты лічыў рыцарскую справу, то Яўхім разглядаў паходжанне шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў.

Над Яўхімам усё жыццё вісеў «грэх» рэфармацыйныя погляды бацькі. Толькі перарабіўшы галоўны твор бацькі, пазбавіўшы яго рэфармацыйных тэндэнцыяў, можна было захаваць яго імя для нашчадкаў. Паступова Яўхім пазбавіўся духу пратэстантызму і ў 1595 г. пакінуў евангелісцкую канфесію.

Аўтар у «Польскай хроніцы» разглядае ВКЛ як правінцыю Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна уцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам». Згодна з шляхецкай канцэпцыяй твора, Яўхім піша, што «Вялікае Княства Літоўскае ужывае на харугве з аднаго боку Пагоню, г.зн. узброенага мужа з голым мечам на кат, бягучага на ўсім скаку, з другога боку тры белыя слупы ў чырвоным пол». Далей ён пералічвае ваяводствы, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ: Віленскае, Трокскае, Смаленскае, Полацкае, Наваградскае, Брэсцкае, Вщебскае, Мсціслаускае, Мінскае, падзяляючы кожнае на паветы. Усе сучасныя беларускія землі Бельскія называюць літоўскімі. «Русь жа мае тыя самыя ваяводствы: Рускае, Бэлзскае, Падольскае, Брацлаускае». У Рускае ваяводства уваходзлі Львоўская, Галіцкая, Холмская і Перамыская землі. Падобная традыцыя цягнецца па сённяшні дзень: Русь у польскай гістарыяграфіі атаясамляецца з сучаснай Украінай (былой Галіцка-Валынскай зямлёй), беларускія ж землі традыцыйна называюцца Літвой.

«Польская хроніка» падзяляецца на дзве няроўныя часткі: 1) ад старажытнасці да 1553 г.; 2) ад 1553 да 1586 г. Першая частка носіць кампілятыўны характар аўтар перапісаў бацькавы твор, дапоўніўшы яго звесткамі ад Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромэра і інш. Найбольш важная другая частка. Але і тут толькі чацвёртая частка мае самастойны характар нататкі з уласнага вопыту ці здабытыя ў архівах дакументы. Тым не менш усе гістарычныя творы Марціна і Яўхіма Бельскіх з'яуляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі аб мінулым ВКЛ Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.38-40.

Епіскап Варміньскі Марцін Кромэр (1512 - ?) па даручэнні Жыгімонта ІІ Аўгуста напісаў, а ў 1555 г. надрукаваў трактат «Аб паходжанні і дзеяннях палякаў XXX кніг». Гісторыя Польшчы, напісаная Кромэрам, мела дзяржаўны характар: стаяла на абароне агульнадзяржаўных інтарэсаў, супрацьстаяла як правінцыяльнаму сепаратызму (літоўскаму і прускаму), так і прывілеям шляхты. Аўтар давёу падзеі да 1506 г., да княжання Жыгімонта І Старога. Твор Кромэра быу кампіляцыяй працаў Длугаша і Вапоўскага, але вельмі дасканалай. Кніга прызначалася для замежнага чытача, яна паказывала магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Заслуга храніста ва ўвядзенні ў навуковы зварот больш за 100 дакументаў, а таксама звяртанне да самай старой польскай хронікі Гала Аноніма. Кромэр скампанаваў у адзіны твор шматлікія кавалкі гістарычных ведаў, аб'яднаўшы іх уласнай гістарычнай канцэпцыяй, змяніўшы многія традыцыйныя погляды, якія дагэтуль панавалі у гістарыяграфіі.

У Польшчы і ВКЛ праца Кромэра была прынята варожа, таму што усхваляла касцел і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна выказывалася да шырокіх правоў шляхты, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Гэта моцна абурыла шляхту і магнатэрыю княства. На сеймах 1556-1557 гг., а потым на сейме 1563-1564 гг. супраць Кромэра выступіў М.Радзівіл Чорны. Пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі. У 1580 г. сейм выказаў Кромэру публічную падзяку Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.40-41.

Аляксандр Гваньіні (1534-1614 гг.) гісторык, вайсковец, дзейнасць якога у ВКЛ да канца не высветлена не толькі ў беларускай, але і ў польскай і літоўскай гістарыяграфіі. Яго імя звязваюць з працай «Апісанне еўрапейскай Сарматыі» (1578 г.), прысвечанай каралю Стэфану Баторыю. Гэты вялікі твор, у якім налічваецца 203 лісты, багата ілюстраваны, складаецца з чатырох частак, дзе змешчаны гісторыя і геафафія Польшчы, Літвы, Інфлянтаў, Прусіі, Масковіі і татар аж да часоў караля Генрыха Валуа. Скончваецца апісаннем пахавання Жыгімонта Аўгуста у 1574 г.

Вядома, што Стрыйкоускі абвінавачваў Гваньіні ў тым, што той прысвоіў сабе ягоны рукапіс «Сарматы» і апублікаваў пад сваім прозвішчам. 14 ліпеня 1580г. кароль Стэфан Баторый выдаў Стрыйкоўскаму дакумент, дзе сцвярджалася, што «Апісанне еурапейскай Сарматыі» з'яўляецца яго літаратурнай уласнасцю. Большасць даследчыкаў лічаць, што менавіта гэтая абставіна стала прычынай выезду Гваньіні у Швецыю. Але смерць Стрыйкоускага, якая наступіла ў канцы 80-х - пачатку 90-х гг. XVI ст., дала Гваньіні магчымасць фактычна без перашкод карыстацца плагіятам Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.41.

Барталамей Папроцкі (каля 1543 - 1614 гг.)- польскі гісторык, паэт. Знакаміты як геральдык, аутар першага польскага гербоўніка «Гербы польского рыцарства», дзе даецца паходжанне гербоў і інфармацыя аб некаторых родах. Папроцкі карыстаўся не толькі хронікамі, але і шматлікімі дакументамі, якія захоўваліся ў замках, кляштарах, часам сямейнымі хронікамі. Генезіс асобных гербаў і пачаткі шляхецкіх родаў прадстаўляў некрытычна. Верыў у старажытнарымскае паходжанне шляхты. 92 гербы выводзіў з-за мяжы і толькі 58 лічыў тутэйшымі. Некрытычна карыстаўся крыніцамі.

Твор падзелены на пяць кніг. Чацвёртая з іх прысвечана сімвалу ВКЛ Пагоні, а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам разам з хронікай іх панавання. Паколькі з-за далёкасці і шырокасці не усіх мог знаць», даў толькі кароткія генеалагічныя інфармацыі аб найвыдатнейшых баярскіх родах, продкі якіх у 1413 г. у Гародні прынялі польсюя гербы. Дадаў таксама кароткія узгадкі аб іншых сем'ях, галоўным чынам валынскіх. Усяго называе каля 130 прозвішчаў шляхты ВКЛ Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.41-42.

Польскія хронікі ў дачынні да беларускіх земляў набліжаюцца па змястоўнасці да старажытнарускіх летапісаў, аднак адрознаваюцца сваёй ідэалагічнай і палітычнай накіраванасцю.

5. Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў у ХVVII стст

Адным з першых апісанняў Беларусі, зробленых замежнымі падарожнікамі, лічацца нататкі фламандца Жылібера дэ Ланаа. Камергер бургундскага герцага у 1413 г. быў накіраваны паслом у Ноўгарад. Назад, у Францыю, ён вяртаўся праз Дынабург Вільню Трокі Коўна Мемель. На зваротным шляху сустракаўся з вялікім князем літоўскім Вітаўтам, атрымаў ад яго падарункі. У сваім кароткім і вельмі агульным апісанні адзначыў наяўнасць у жыхароў ВКЛ асобнай мовы і 12 епархій.

Большую інфармацыю аб Беларусі ў XV ст. аставілі два венецыянцы пасол Амброджа Кантарыні і Джозафата Барбара. Магчыма, апошні тут не быў, а тэкст скампіляваў у Кантарыні (выдадзены ў 1543 г.). Кантарыні ў лютым 1477 г. праязджаў праз ВКЛ, накіроўваючыся з Масковіі ў Заходнюю Еўропу, а праз дзесяць гадоў апублікаваў свае ўражанні.

У XVI ст. рымскага папу наведаў рускі пасол Дзмітрый Герасімаў. Яго аповеды пра ВКЛ запісаў італьянскі гісторык Паола Джовія Навакомскі. Потым невядомы аўтар амаль слова у слова паўтарыў звесткі, прыведзеныя Паола Джовія, у кнізе «Данясенні аб Масковіі» (1557 г.). Дарэчы, у той час кампіляцыя не лічылася справай крамольнай. Напрыклад, рымскі папа Пій II паўтарыў апісанне ВКЛ, зробленае чэхам Геранімам. Той сцвярджаў, што на тэрыторыі Беларусі можна ездзіць толькі зімой, а замест грошай мясцовыя жыхары выкарыстоуваюць кавалачкі медзі і серабра Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.42.

Асабліва цікавыя звесткі пакінуў пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунд Герберштэйн.

Сігізмунд Герберштэйн (1486-1566 гг.) нарадзіўся ў Штырыі, рос у асяроддзі славенцаў. Вучыўся у Венскім універсітэце: у 16 гадоў атрымаў ступень бакалавра. За ваенную службу Габсбургам быу прысвечаны ў рыцары. Займаўся дыпламатычнай справай.

У 1516-1517 гг. і 1526-1527 гг. ён двойчы прыязджаў у Маскву і Ноўгарад. Вынікам гэтых падарожжаў стала кніга «Запіскі аб Масковіі», у якой асобны раздзел прысвечаны Беларусі -- «Аб Літве». Аўтар пад Літвой разумеў ВКЛ. Ён пісау: «Бліжэй за усіх да Масковіі Літва. Я гавару цяпер не пра адну толью вобласць, але аб краінах, якія да яе прылягаюць і разумеюцца пад агульнай назвай Літва. Яна цягнецца доўгай паласой ад горада Чаркасы, які знаходзіцца ля Барысфена (Дняпра), аж да Лівоніі. Раздзел пачынаецца з панегірыка Яўстафію Дашковічу, ад якога Герберштэйн даведаўся не толькі пра падрабязнасці набегу на Северскую зямлю, але і пра характар узаемадзеяння Літоўскіх і крымскіх войскаў падчас набегу 1521 г., дэталі адносінаў чаркаскага ваяводы з крымскім ханам Мухамедам-Гірэем. Пра войны з Масковіяй у 1517-1518 гг. расказваў канцлер ВКЛ Ольбрахт Гаштольд, якому Герберштэйн прыпісвае і звесткі пра гандаль у Кіеве. У іншым месцы Герберштэйн называў беларускія землі Руссю, сцвярджаючы, што большай часткай Русі валодае вялікі князь маскоўскі, а астатнімі яе часткамі вялікі літоўскі князь Жыгімонт. Паводле Герберштэйна, усе гарады назаходшм беразе Дняпра былі «падпарадкаваны каралю польскаму, тыя ж, што ляжаць па ўсходняму берагу, падуладны гаспадару Маскоускаму, акрамя Дуброўны і Мсщслава, якія знаходзяцца пад уладай Літвы». Аўтар разглядаў рэкі Баларусі адносна іх прыналежнасці да розных басейнаў. Прыпяць, Тур і Бярэзіну ён адносіў да басейна Дняпра. Буг, Неман і Нараў, паводле яго, цякуць на поўнач. Адзначыў такую адметную рысу Беларусі, як балоты, таксама называў яе «даволі лясістым краем». Праязджаючы з Вільні у Полацк, ён часта бачыў «вялікія і нязмерна працяглыя лясы, што распасціраліся на 50 нямецкіх міляў». Дарогі былі блытаныя. Казальнікамі звычанна служылі капцы, на якія кожны вандроўнік павінен быў падкінуць камень або сухую галіну. Часам заломваліся сукі, рабіліся засечкі на дрэвах ці на абчэсаных камлях выпальваліся магнацкія гербы. Але разбойнікі устанаўлівалі лжэзнакі, каб завабіць абозы ў непраходныя нетры. Таму падарожжа па Беларусі, з Вільні да Полацка, здалося Герберштэйну не толькі цяжкім, але і небяспечным. Аўтар піша пра гарады. Закінутым падалося старажытнае Крэва. Піша пра «замак і горад драўляны» у Гродне. Менск быў так умацаваны, што Міхал Глінскі, паўстаўшы ў 1508 г., толькі падыйшоў да яго і мусіў адступіць назад, каб потым напасці на іншыя гарады і крэпасці. Звяртае ўвагу на тое, што у Барысаве Бярэзіна суднаходная. Герберштэйн прыкмеціў, што праваслаўныя жыхары перамешаны з «чужымі, іншамоўнымі і іншавернымі плямёнамі». Аўтара здзіўляла бяспраўнае становішча прыгоннага сялянства і дробнай шляхты. «Народ там прыгнечаны цяжкім рабствам», сцвярджаў ён. Пра мясцовую шляхту Герберштэйн пісаў так: «Калі ёй пагражае адкуль-небудзь вайна, і яна павінна абараняць сваю маёмасць ад варожай сілы, то яна з'яўляецца на месца збору з вялікай пышнасцю, гатовая больш да самахвальства, чым да вайны, а па заканчэнні збору яна хутка разыходзіцца; тыя ж, хто застаецца, адпраўляюць дамоў лепшых коней і рыштунак... А магнаты, абавязаныя пасылаць за свой кошт вызначаную колькасць воінаў, адкупляюцца за грошы, якія даюць ваенаначальніку, і застаюцца дома... Сярод іх назіраецца такое самахвальства ва ўсіх учынках, што, відаць, яны не толькі карыстаюцца непамермай свабодай, але і злоужываюць ею».

Ёсць звесткі пра гаспадарку тагачаснай Беларусі. Пра Гарадзеншчыну Герберштэйн напісаў: «У тым княстве даволі добрыя ураджаі, у адпаведнасці з прыродай той краіны». Сцвярджаў, што з Беларусі у Гданьск, а адтуль у Нідэрланды адпраўлялі мёд, воск і паташ, а таксама смалу, збожжа і драўніну для пабудовы караблёу, быў сведкам таго, што з усходу сюды завозілі соль, скуры, футра і «доугія белыя зубы звяроў, якія завуцца маржамі і жывуць у Паўночным моры». Як відаць з запісак Герберштэйна, беларускія купцы карысталіся ў гандлі з Маскоўскай дзяржавай прывілеямі: «Не усякаму купцу, акрамя літоўцаў, палякаў ці падначаленых іхняй уладзе, адкрыты свабодны доступ у Масковію». Дыпламат падае таксама спіс епіскапстваў, якія існавалі ў ВКЛ. Адзначае тры каталіцкія Віленскае, Жамойцкае і Кіеускае, і праваслауныя Віленскае, Полацкае, Уладзімірскае, Луцкае, Пінскае, Холмскае і Перамышльскае. Называе двух найбольш знакамітых тагачасных палкаводцаў Канстанціна Астрожскага і Міхала Глінскага. Герберштэйн падрабязна апісвае мяцеж апошняга супраць караля Жыгімонта I Старога Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.42-44.

Страницы: 1, 2, 3, 4




Новости
Мои настройки


   бесплатно рефераты  Наверх  бесплатно рефераты  

© 2009 Все права защищены.