рефераты Знание — сила. Библиотека научных работ.
~ Портал библиофилов и любителей литературы ~

Меню
Поиск



бесплатно рефератыБеларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)

Пазней за Герберштэйна, у другой палове XVI ст., праз Беларусь пісалі венецыянец Рафаэль Барберыні (1565 г.). польскі шляхціц з-пад Торуні Кшыштаф Граеўскі (1574-1575 гг.), якога магнаты кінулі ў турму, абвінаваціўшы ў шпіянажы на карысць Івана IV, паслы Свяшчэннай Рымскай Імперыі Ганс Кабенцль фон Просег і князь Дашэль фон Бухаў (1575 г.), англійскі пасол Джэрам Горсі (1591 г.).

У канцы XVI ст. колькасць падарожнікаў рэзка ўзрасла. Праз тэрыторыю Беларусі праязджалі немец Самуэль Юхель з Ульма, які вандраваў толькі па цікаўнасці (1586 г.), сакратар пасольства Ганзы да цара Барыса Гадунова Іёган Брамбах (1603 г.), шведскі дыпламат і гісторык Пер Персан (1620 г.), немец Адам Эльшлегер (Алеарый) (1647 г.), рэзідэнт Швецыі у Расіі Іёган дэ Родэс (1655 г.), пасол Свяшчэннай Рымскай Імперыі Аўгусцін Майерберг (1662 г.), англічанін на рускай службе Сэмуэл Колінз (1671 г.), курляндзец Якаб Рэйтэнфельс (1680 г.) і інш.

Большасць падарожнікаў называлі Беларусь Літвой або Руссю. Што датычыцца тэрміна «Белая Русь», то ў XV- XVI ст. ён ужываўся і да Уладзіміра-Суздальскага княства і да Урала, і да Вялікага княства Літоўскага.

Для чужаземных падарожнікаў адметнымі рысамі ВКЛ былі суровыя зімы з маразамі і мноствам снегу, вялікая колькасць лясоў, рэчак і балотаў. Як правіла, яны скардзілся на сцюжу.

Герберштэйн пісаў, што першага студзеня 1527 г., калі ён выехаў з Гродна у м.Крынкі «ударылі жорсткія маразы, а імклівы вецер, падобны віхуры, круціў і раскідваў снег так, што ад гэтага холаду памерзлі коні і сабакі». Іёган Корб пісаў пра неверагодную глыбіню снежных сумётаў, пра непраглядныя завеі ў канцы лютага 1698 г.

Падарожнікі добра апісалі беларускія рэкі і азёры. А.Маерберг падрабязна апісаў Днепр і яго прытокі. Шмат месца адведзена густым і непраходным лясам, расліннаму і жывельнаму свету Беларусі.

Дарогі звычайна былі ў дрэнным стане. Чужаземцы скардзіліся аб гэтым. Д. фон Бухау пісау: «3-за вузкай дарогі (з Валыні ў Оршу) мы не змаглі карыстацца сваімі павозкамі і муслі звярнуцца за дапамогай да татар, чые павозкі былі меншыя». Што датычыцца мастоў, то яны у той час былі часовымі і трымаліся не на сваях, а на плоскіх суднах, напрыклад, у Оршы.

Падарожнікі зрабілі ў сваіх запісах апісанне сродкаў перадвіжэння, карчмоў, якія назывался Пачакай, Вясёлая, Зладзейка, Рым, Выгода. Засталося шмат звестак аб гарадах Беларусі: Мінску, Барысаве, Магілёве, Оршы, Полацку, Віцебску. Ваўкавыску, Пінску, Слоніме і інш. Іншаземцаў здзгуляла гасціннасць мясцовых жыхароў. Б.Танер пісаў: «Тутэйшыя жыхары вельмі гасцінныя; мы прабылі восем дзён, і яны удосталь забяспечвалі нас рознымі прыпасамі: півам, мёдам, водкай, віном, шчодра кармілі усіх нашых коней» Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. С.44-45.

У цэлым замежныя падарожнікі заставілі шмат запісаў аб гаспадарчым жыцці, гандлі, гістарычных помніках і гарадской архітэктуры ВКЛ.

6. Народны эпас. Беларуска-літоўскія летапісы

Вызначальнымі фактарамі, якія ўплывалі на фарміраванне гістарычнай свядомасці беларускага народа і пануючага саслоўя, былі змяненні ў палітычнай арганізацыі грамадства (утварэнне Вялікага княства Літоўскага, пазней Рэчы Паспалітай), унутрыпалітычныя, а таксама знешнепалітычныя адносіны, сацыяльна-эканамічнае развіццё, гандлёвыя і культурныя сувязі з рознымі краінамі.

Гістарычныя ўяўленні прасочваюцца пераважна па фальклорным матэрыялам, якія захаваліся галоўным чынам ў пазнейшай вуснай традыцыі (нярэдка значна трансфармаванай) і ў пісьмовых запісах. Асноўнымі тэмамі народных эпічных сказанняў, легенд і паданняў у XIV-XVI стст. заставалися, як и раней, барацьба са знешними ворагамі (мангола-татарамі, крыжакамі), усхваленне гістарычнага мінулага, звязанага з часам Кіеўскай Русі, Полацкага і іншых княстваў. Аб распаўсюджванні былін і сказанняў гераічнага цыклу на Беларусі сведчаць песні, прыказкі, літаратурна-эпісталярныя матэрыялы (пасланні аршанскага старасты Філона кміты Чарнобыльскага, другая палова XVI ст.), народная лексіка, этнонімы і тапонімы (найменні населеных пунктаў Багатырэвічы, Змеява Магіла і др.). “Багатырскія” справы ўпамінаюцца ў прадмовах беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, гуманіста, асветніка Фрацыска Скарыны. Героіка-эпічны стыль знайшоў адлюстраванне ў беларускіх і украінскіх калядных і валачобных песнях, якія аднаўлялі многія традыцыйныя формулы быліннага эпасу («суда судити», «ряды рядити», «гати гатити», «чудо-чудное», «диво-дивное» і інш.) Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.14..

Своеасаблівым эпічным жанрам, падобным да старажытнарусскіх былінаў ці украінскіх думаў, які па-свойму адлюстроўваў гісторыю народа, былі беларускія гістрычныя балады. Найбольш распаўсюджаныя тэматычныя группы гэтых баладаў звязаны з агульнаславянскімі сюжэтамі: татарскі (турэцкі) плен, продаж ці выкуп з няволі, трагічная сустрэча некалі разлучаных членаў сям'і. Творам баладнай лірыкі ўласцівыя глыбокія патрыятычныя пачуцці, асведамленне непахіснасць кроўна-роднасных сувязяў, высокамастацкая форма.

Ў гістарычных і сацыяльна-бытавых песнях XVI-XVIII стст. выражаўся народны пратэст супраць феадальнага прыгнёту. У канцы XVI - сярэдзіне XVII стст. ў беларускім песенным фальклоры становіцца асабліва заўважнай казацкая тэма. Перамозе запарожскіх казакаў Севярына Налівайка над “ляшскім” войскам ў 1595 г. прысвечана песня “Ой, у горадзе Магілёве дымам пацягнула”. У розных варыянтах вядомая песня аб смерці казацкага есаула Нестара Маразенка, якая перайшла ў беларускі фальклор з украінскага. У чумацкіх, рэкруцкіх, бурлацкіх і батрацкіх песнях XVII-XVIII стст. раскрываюцца цяжкія сацыяльна-бытавыя ўмовы жыцця беларускага народа, сацыяльны пратэст супраць прыгонніцтва. У народных песнях, казках, паданнях другой паловы XVII-XVIII стст. адлюстроўваюцца падзі, звязаныя з сялянскімі войнамі ў Расіі, паэтызуюцца вобразы такіх народных герояў і заступнікаў, як Сцяпан Разін і інш. Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.15.

Фальклорная творчасць аказвала пэўны ўплыў на пісьмовыя гістарычныя творы, большасць з якіх па свайму ідэялагічнаму складу выражалі погляды правячых колаў феадальнага грамадства. Найбольш выразна гэта адчуваецца ў такім традыцыйным жанры гістарычнага апавядання як летапісы.

Новы этап у развіцці летапісання на землях Беларусі звязаны з фарміраваннем і развіццём Вялікага княства Літоўскага. У гэтым палітычна-дзяржаўным утварэнні зсходнеславянскія землі ігралі большую палітычную, сацыяльна-эканамічную і культурную ролю. Другая палова XV ст. і асабліва XVI ст. адзначаны ўзрастаннем палітычнай ролі беларускіх і ўкраінскіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага, пэўнай кансалідацыяй пануючага класа. Помнікі беларуска-літоўскага летапісання, якія ўзніклі ў гэты час, напісаныя на беларускай мове, па свайму зместу, палітычнай арыентацыі нярэдка набываюць рысы агульнадзяржаўных летапісаў. Разам з гэтым яны адлюстроўваюць прыватныя ўнутрысацыяльныя супярэчнасці на кожным этапе развіцця Вялікага княства Літоўскага.

Згодна апошяй класіфікацыі беларуска-літоўскіх летапісаў (некаторыя даследчыкі называюць іх летапісамі Вялікага княства Літоўскага), існуе некалькі асноўных летапісных зводаў, у якіх знайшлі адлюстраванне найбольш характэрныя новыя рысы ў развіцці беларускага летапісання XIV-XVI стст. Найбольш старажытным помнікам беларуска-літоўскага летапісання з'яўляецца “Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, напісаны невядомым аўтарам у канцы 20-х гг. XV ст. у Смаленску. Гэта аповесць-хроніка, якая аб'ядноўвае некалькі розапланавых твораў (“Аповесць аб палітычнай барацьбе Кейстута з Ягайлам”, “Повесць аб Падолле” і іншыя матэрыялы) і абгрунтоўвае неабходнасць і правамернасць палітычнага аб'яднання зямель Вялікага княства Літоўскага.

У другой чвэрці XV ст. у Смаленску быў складзены першы агульнадзяржаўны звод Вялікага княства Літоўскага, які апісваў падзеі з IX да сярэдзіны XV стст. У склад звода ўвайшлі Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, Смаленская хроніка, “Пахвала вітаўту” і інш. Галоўнай вызначальнай рысай гэтага зводу была яго канцэпцыя, якая разглядала гісторыю Вялікага княства Літоўскага ў паслядоўнай сувязі з гісторыяй Кіеўскай Русі. Старажытная частка звода ў значнай ступені заснаваная на матэрыялах старажытнарускіх і рускіх летапісаў. Узнікненне гэтага зводу звязана з палітычнымі імкненнямі кіруючых колаў ВКЛ, якія выступілі са сваёй “рускай” праграмай збірання ўсходнеславянскіх зямель. Летапіс уяўляў палітыка-ідэялагічнае і гістарычнае абаснаванне гэтай мэты Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969. .

У першай чвэрці XVI ст. быў створаны новы летапісны звод, які аб'яднаў пераапрацаваныя матэрыялы мінулага зводу з “Хронікай Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Новы звод узнік, напэўна, ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага Вільні, пры вялікакняскім двары. У адрозненне ад першага беларуска-літоўскага звода палітычныя намеры знаці з'яўляюцца тут пануючымі. Новы звод ахопліваў найбольш ранні перыяд існавання Вялікага княства Літоўскага, упершыню асаблівы акцэнт зроблены на версіі аб рымскім (лацінскім) паходжанні літоўскай знаці, што павінна было зраўняць яе з еўрапейскімі кіруючымі дынастыямі.

Хутчэй за ўсё, у сярэдзіне XVI ст. быў складзены трэці, самы поўны летапісны звод “Хроніка Быхаўца”. Спісаў гэтай хронікі не захавалася: змест яе вядомы па публікацыі Т.Нарбута і фрагментарным сведчанням “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага, які выкарыстоўваў блізкія, але не тоесныя спісы беларуска-літоўскіх летапісаў. Кампілятыўная частка “Хронікі Быхаўца” выкладзена па матэрыялам мінулых беларуска-літоўскіх летапісных зводаў, якія падвергліся невялікай рэдакцыйнай апрацоўцы. Арыгінальныя матэрыялы сустракаюцца з сярэдзіны XIV ст., а найбольш каштоўная частка летапісу ахоплівае канец XV - першыя дзесяцігоддзі XVI стст. (публікацыя Т.Нарбута завряшаецца апісаннем клецкай бітвы з татарамі ў 1507 г., канец летапісу адсутнічае). Дыскусійным з'яўляецца не толькі час складання гэтага зводу (разыходжанні даследчыкаў адносяцца да пачатку - другой палове XVI ст.), але і праблема аўтарства, рэдактарства рукапісу на розных яго этапах. Больш упэўнена можна казаць аб палітычных поглядах складальніка летапіснага звода, які перадаваў палітычныя погляды беларуска-літоўскіх феадалаў, дакладней, той іх часткі, якая актыўна выступала супраць утварэння Рэчы Паспалітай, за захаванне тэрытарыяльная цэласнасці і палітычнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага. “Хроніка Быхаўца” ў гістарычным плане ўтрымлівала найбольш каштоўныя і арыгінальныя сведчанні па гісторыі Беларусі, Літвы, часткова Украіны (канец XV пачатак XVI ст.), а яе своеасаблівыя мастацка-стылявыя рысы сведчылі аб заканчэнні эвалюцыі беларуска-літоўскага летапісання, якое па сваім жанравым асаблівасцям набліжалася да свецкай гістарычнай і палітычнай белетрыстыцы Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985. С. 66-73..

На тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны побач з летапісамі доўгі час распаўсюджваліся таксама хранографы, якія выкладалі “сусветную” гісторыю. Новыя рэдакцыі і хронаграфічныя зводы канца XVI-XVII стст. нярэдка ўяўлялі сабой складаныя кампазіцыі, якія ўключалі старажытнарускія і візантыйскія гістарычныя творы, больш познія арыгінальныя ці перавадныя гісторыка-літаратурныя помнікі. У гісторыкаграфічным зводзе “Кройніка вялікая”, створаным, напэўна, у канцы XVII ст. акрамя звычайнай хранаграфічнай часткі, якая распавядае аб гісторыі старажытнага міра, сярэднявяковай Еўропы, заметнае месца займаюць матэрыялы па гісторыі Літвы, Беларусі, Жэмайціі (заснаваныя ў асноўным на “Хроніке” Мацея Стрыйкоўскага), перакладныя літаратурныя творы гісторыя аб Траянскай вайне, Александрыя, Гісторыя іудзейскай вайны Іосіфа Флавія і інш.

Распаўсюджанасць і папулярнасць хранографаў у перыяд, калі фактычна сышла традыцыя агульнадзяржаўнага па свайму зместу беларуска-літоўскае летапісанне, звязаныя з буйнымі палітычнымі ўзрушэннямі ва Усходняй Еўропе ў другой палове XVI - сярэдзіне XVII стст., пашырэннем інтарэсаў чытачоў, якія імкнуліся скласці агульнае ўяўленне аб шляхах і галоўных этапах развіцця ўсяго “цывілізаванага” хрысціянскага свету.

У сувязі з кардынальным змяненнем палітычных умоў пасля Люблінскай уніі 1569 г., утварэннем Рэчы Паспалітай, развіццём свецкай літаратауры і пісьменнасці ў канцы XVI - XVII стст. пачаўся новы этап у гісторыі беларускага летапісання. На змену традыцыйным беларуска-літоўскім летапісным зводам прыйшлі замкнутыя, абмежваныя па свайму зместу, але больш дэмакратычныя па сваёй сацыяльнай накіравансці мясцовыя летапісы, цесна звязаныя з жыццем гарадсскога і сельскага насельніцтва Беларусі (Баркулабаўская, Магілёўская, Віцебская хронікі і інш.)

У адзіным спісе захаваўся адзіны ананімны Баркулабаўскі летапіс, напісаны, як лічыць большасць даследчыкаў, мясцовым святаром Фядорам Філіповічам “Магілёўцам”. Летапіс адрозніваецца многімі характэрнымі рысамі: па-першае, яна апісвае гісторыю параўнаўча невялікага населенага пункта мястэчка Баркулабава, якое ў канцы XVI - пачатку XVII стст. належыла князям Саламярецкім. Рэдкія звесткі адносяцца да бліжайай мясцовасці, буйным гарадам (Магілёў, Полацк), іншы раз да іншых рэгіёнаў Вялікага княства Літоўскага, Расіі, Украіны, Польшчы. Па-другое, ў ім адлюстраваны многія сацыяльная і палітычныя з'явы. Па-трэцяе, яна напісаная на народнай беларускай мове. Некаторыя яе старонкі з рэдкай мастацкай сілай узгадваюць цяжкія пакуты, голад, пустэчу, эпідэміі. Прычыны гэтых няшчасцяў аўтар тлумачыць божымі карамі. Вытокі сацыяльных хваляванняў, “замятні” аўтар бачыць у інтрыгах уніятаў, наступствах каталіцкай царквы, ваенных бедстваў.

Статус духоўнай асобы вызначаў яго неадназначныя адносіны да дзейнасці арганізаваных ў канцы XVI - пачатку XVII стст. беларускіх і украінскіх брацтваў (Львоў, Вільня, Магілёў). Ён не ўхваляў іх незалежнасці, спробаў выйсці з-пад улады мясцовыя епіскапаў, аднак яму імпануе іх актыўная антыкаталіцкая дзейнасць. Варожа ацэньваююцца ў летапісы дзеянні казацкіх загонаў, паўстанне Налівайка. Упамінаюцца факты массавых уцёкаў мясцовага насельніцтва на юг, удзел беларускіх сялян ў казацкіх паўстаннях.

Уключэнне афіцыйных дакументаў, сведчанняў аб “маскоўскіх” пасольствах, царкоўных саборах, шляхецка-магнацкіх антыўрадавых выступленняў пачатка XVII ст. дазваляе меркаваць, што аўтар летапісу прыймаў удзел у царкоўна-рэлігійнай і грамадскай дзейнасці. Многа ўвагі аўтар надае сацыяльна-эканамічным пытанням: рэгіструе факты стварэння новых паселішчаў, мястэчак, апісвае льготы для пасяленцаў “на сыром корени”,адзначае цэны на прадукты, правядзенне “валочнай памеры” в Баркулабаве, Ляхве і інш. населеных пунктах Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.17-18..

Адным з апошніх зводных помнікаў гарадскога летапісання XVII - XVIII стст. была Магілеўская хроніка. Складзеная некалькімі аўтарамі (магілёўскім лаўнікам Трафімам Суртой, працяг рэгентам гарадской канцлярыі Юрыем Трубніцкім і яго нашчадкамі), яна апісвае важныя падзеі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, царкоўна-рэлігійнага жыцця буйнейшага горада Усходняй Беларусі на працягу амаль трох стагоддзяў. У першай, найбольш каштоўнай частцы (XVII - сярэдзіна XVIII стст.) апісваюцца падзеі, зввязаныя з “руска-польскімі” войнамі 30-х, 50-х гг. XVII ст., ваенныя дзеянні ў ваколіцах Магілёва, удзел гарадскога насельніцтва ў сдачы горада рускім войскам ў 1654 г., падробна апавядаецца аб пазнейшым выступленіі супраць рускага гарнізона, выкліканага ўнутранай палітыкай царскай адміністрацыі.

Увагу летапісца прыцягваюць драматычныя падзеі часоў Паўночнай вайны, Палтаўская бітва, здрада Мазепы, дзеянні рассійскіх улад ва Усходняй Беларусі, Магілёве, Полацке, паборы, пажары і інш. Аўтары хронікі шырока выкарыстоўвалі матэрыялы магістрацкага архіву, асабістыя назіранні, сведчанні відавочцаў Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.18-19.

7. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст

Побач з летапісамі і хронікамі XV - XVI стст. важную ролю ў назапашванні гістарычных ведаў і фарміраванні гістарычных уяўленняў выконвалі іншыя творы свецкай літаратуры і пісьменнасці, уласна гістарычныя сачыненні, грамадска-палітычная і цэркоўна-рэлігійная публіцыстыка. Новыя з'явы былі звязаныя з культурным пад'ёмам на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст. Рэнесансам і Рэфармацыяй, пашырэннем международных кульурных і палітычных кантактаў, пад'ёмам духоўнага жыцця, абвастрэннем грамадска-палітычнай і ідэйнай барацьбы.

Рэфармацыйныя ідэёлагі, публіцысты імкнуліся падарваць палітычны і сацыяльна-эканамічны ўплыў каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім, залежнай ад вышэйшай польскай духоўнай іерархіі і Ватыкана. Рэфармацыйныя тыпаграфіі ў Бярэсці, Нясвіжы, Лоску, Вільні распаўсюджвалі гістарычную белетрыстыку, у тым ліку пераклады еўрапейскіх аўтараў, якія апавядалі аб гераічнай нацыянальна-вызваленчай барацьбе сэрэднеземнаморскіх народаў з Асманскай імперыіей, аб рэлігіёзных пераследаваннях у Францыі, Нідэрландах, Англіі, другіх странах. Дзеячы беларуска-літоўскай рэфармацыі выступілі з ідэямі талерантнасці (верацярпімасці), рэзка крытыкавалі кананічныя царкоўна-рэлігійныя дактрыны, царкоўную традыцыю. У творах некаторых прадстаўнікоў радыкальнай рэфармацыі (Пётр з Гоненза, Мартын Чеховіц) крытыкуюцца асновы феадальнага строю, войны, прыгнет сялян, дзяржаўныя інстытуты. Свае сацыяльныя аргументы яны падмацоўвалі спасылкамі на старажытнуу і новую гісторыю еўрапейскіх і другіх народаў, а таксама Біблію.

Сачыненні рэфармацыйных аўтараў па свайму складу мала тычыліся гісторыі Беларусі, Вялікага княства Літоўскага, аднак яны ўплывалі на развіццё свецкіх, ренесансных, гуманістычных тэндэнцый ў літаратуры, кнігадрукаванні, пісьменнасці.

Адзін з вядучых ідэёлагаў антытрынітарскага руху, які з'явіўся на аснове кальвінізму ў 60-х гг. XVI ст., Сымон Будны праявіў значную цікавасць да палітычнай і культурнай спадчыны беларускага, украінскага і рускага народаў, гісторыю якіх ён разглядаў у агульнай арбіце еўрапейскай цывілізацыі. Ён сустракаўся з беглам рускім вольнадумцам старцам Арцёміем, рускімі першадрукарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсіслаўцам, якія з-за ідэялагічнага ўціску і пераследу мусілі перасяліцца на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, і прамаў удзел у складанні вядомага “Письма половца Смеры”, заснаванага на літаратурных традыцыях Кіеўскай Русі Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.19-20..

Спадзвіжнікам Сымона Буднага быў беларускі гуманіст, асветнік, пісьменнік, перакладчык, выдавец Васіль Цяпінскі, які прапагандаваў ідэю славянскага адзінства на Беларусі, адраджэння Русі, яе асветніцтва і кансалідацыі. «Где бы бо не рекучи, пісаў ён, маючы на ўвазе старажытнарускія княствы, в часы давние посмотрели, яко то был зацный, славный, острий, довстипный народ их у умеетности, и яко многокрот посторонние учоные народы их мудрость мусели похвалят и овшем се от них учит…».

Асветніцкая праграма Васіля Цяпінскага, якая працягвала грамадска-палітычныя і патрыятычныя традыцыі Ф.Скарыны была разлічана на пад'ём нацыянальнай культуры, развіцце школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый беларускай мовы, абуджэнне грамадскай актыўнасці беларускага народа, фарміраванне яго гістарычнай і этнічнай свядомасці. Васіль Цяпінскі падкрэсліваў гістарычную, генетычную, кульурна-моўную агульнасць славянскіх і ўсходнеславянскіх народаў, іх уклад у сусветную кульуру, шырокія магчымасці іх далейшага культурнага і грамадскага развіцця. Пры ўсёй марнасці спадзяванняў Васіля Цяпінскага на духоўнае адраджэнне вышэйшых слаёў грамадства, шляхты і магнатаў, яго дзейнасць садзейнічала зараджэнню і пад'ёму нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі ў канцы XVI - пачатку XVII стст. Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.20.

У гэтым працэсе намалаважную, хоць і спецыфічную ролю адыгрывалі своеасаблівыя грамадска-палітычныя і рылігійныя аб'ядненні брацтвы, якія абапіраліся ў асноўным на праваслаўнае мяшчанства і некаторыя слаі шляхты і духавенства. Адной з праяў іх асветніцкай і ідэалагічнай дзейнасці быў удзел у рэлігійнай палеміцы з уніяцкай і каталіцкай аппазіцыяй. Палемічныя выданні Б.Гербеста, П.Скаргі, А.Пассевіна, І.Пацея, Л.Крэўзы стварылі гісторыка-тэарытычную аснову царкоўнай уніі. Гістарычныя экскурсы ідэёлагаў гэтага накірунку павінны былі абгрунаваць першапачатковае главенства Рыма ва ўсім хрысціянскім свеце, уключаючы ўсходнеславянскія землі і Візантыю. З гістарычных сачыненняў уніяцкай палемічнайпісьменнасці ў канцы XVI - пачатку XVII стст. найбольш характэрнымі былі творы Іпацея Пацея “Уния альбо выклад преднейших артикулов ку зъодноченью греков с костёлом римским належащых” (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1595) Оборона собору флорентейского осмого, против фальшивому недавно от противников згоды выданому” (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1604).

Важнымі дыскусійнымі праблемамі аныуніяцкай палемікі ў канцы XVI - першых дзесяцігоддзях XVII стст. сталі пытанні царкоўна-рэлігійнай гісторыі: крышчэнне Русі, узаемаадносіны Кіеўскай мітраполіі ў X - XV стст. с канстантынопальскім патрыярхам і рымскай курыяй, Фларэнтыйская і Берасцейская унія. У сутнасці дыскуссія закранала шляхі палітычнага, культурнага і царкоўна-рэлігійнага развіцця Беларусі і Украіны. Духоўная іерархія уніяцкай царквы фактычна была ў двайным падпарадкаванні: вярхоўнай уладзе Рэчы Паспалітай і Вытыкану. Палемічныя выданні беларускіх і украінскіх брацтваў, як найбольш рэдкія сатырычныя творы (“Палінодыя” Захарыі Капысценскага 1621; сатырычнае пасланне прасвітэра Андрэя са Слуцка, пачатак XVII ст.), накіраваныя супраць ідэёлагаў каталіцызму і ўніі, адстайвалі традыцыйныя шляхі гістрычнага развіцця Беларусі і Украіны пры захаванні культурнай, моўнай і у пэўнай ступені грамадска-палітычнай агульнасці ўсходнеславянскіх краін Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.21..

Падабенства грамадска-палітычных і культурных умоў, якія склаліся ва ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI - першай палове XVII ст., обумовіла асаблівую тэматычную і ідэйную блізкасць беларуска-украінскай антыуніяцай публіцыстыкі, якая развівалася фактычна ў адным русле, супрацоўніцтва і ўзаемадапамога дзеячаў беларусскай і украінскай культуры, літаратуры, кнігадрукавання.

У ідэйнам плане асаблівае значэнне мелі тыя гістарыяграфічныя аспекты антыуніяцкай публіцыстыкі, у якіх абаранялася дзяржаўна-палітычнае, царкоўна-рэлігійнае раўнапраўе грэка-візантыйскай і старажытнарускай цывілізацыі (у параўнанні з рымскай, “лацінскай”), важнасць захавання старажытнарусскай спадчыны, адзінства гісторыка-культурнага працэсу.

Трыумф контррэфармацыі пасля войнаў сярэдзіны XVII ст., умацаванне пазіцый Польшчы і каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, крызіс брацтваў і некаторыя другія грамадска-палітычныя фактары вызначылі заняпад літаратурнай палемікі на Беларусі і Украіне. Гістарычныя ўяўленні пануючых слаёў грамадства ў XVI - XVII стст. найшлі адлюстраванне ў фарміраванні ідэялогіі сарматызму, ідэалізацыі грамадска-палітычнага строя Рэчы Паспалітай. Знакамітым прадстаўніком гэтага накірунку гістарыяграфіі быў ураджэнец Брэсцкага ваяводства Шымон Старавольскі, большасць сачыненняў якога былі апублікаваныя за мяжой, аднак карысталіся вялікай папулярнасцю ў яго межах Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. С.21-22..

Заключэнне

Гістарычныя пісьмовыя творы, а таксама вусная народная творчасць накапілі багаты гістарычны матэрыял аб грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў у IX - XVII стст. Разам з тым пераважным метадам пераемнасці гістарычных ведаў папярэднікаў заставалася кампіляцыя, пад час якой аўтары некрытычна ставіліся да фактаў, не адрознівалі іх ад паданняў і меркаванняў. Практычна ўсе гістарычныя творы дадзенага перыяду маюць ідэалагічную накіраванасць і скіраваны на дасягненне тых ці іншых грамадска-палітычных мэтаў. Таму аб'ектыўна ўзнікае неабходнасць сістэматызацыі гістарычнага матэрыялу, крытычнага аналізу гістарычных фактаў, перыядызацыі, а значыць ўзнікнення новых гісарыяграфічных твораў.

Спіс выкарастанай літаратуры

1. Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006.

2. Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955.

3. Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.

4. Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.

Страницы: 1, 2, 3, 4




Новости
Мои настройки


   бесплатно рефераты  Наверх  бесплатно рефераты  

© 2009 Все права защищены.