рефераты Знание — сила. Библиотека научных работ.
~ Портал библиофилов и любителей литературы ~

Меню
Поиск



бесплатно рефератыАдносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

У Вільні моцна занепакоіліся, разумеючы, што вельмі складана адначасова ваяваць з Іванам, Менглі-Гірэем і немцамі. Церпячы няўдачы на фронце, літоўскія ўлады накіравалі ў Маскву двух таемных агентаў, якім даручылі забіць альбо атруціць Івана III. Але дыверсантаў схапілі і пакаралі. Па сведчанню летапіса “Хроника Литовская и Жмойтская”, “Александер и панове Великого князства Литовского, же было трудно з так можным неприятелем войну зачати, выправили послы до него великие, которые приехавши до Москвы учинили з ним вечное примирье…» [Цыт. па 5, с.95] . Але тут справа была больш складаная, чым аб гэтым паведамляецца ў летапісу. Каб схіліць Івана да саступак, яму праз пасрэдніка прапанавалі выдаць адну з яго дочак за вялікага князя Літвы Александра Казіміравіча, які нядаўна стаў ўдаўцом.

У лістападзе 1492 года ў Маскву прыбыў літоўскі пасол Станіслаў Глябовіч. Аднак ён і маскоўскія баяры заспрачаліся аб чарговасці мерапрыемстваў. Глябовіч прапанаваў спачатку ўстроіць вяселле, а потым весці перамовы аб перамір'і, баяры ж прапаноўвалі заключыць мір па волі Івана III, гэта значыць, каб да Масквы адыйшлі памежныя гарады Мцэнск, Любутск, Вязьма, Серпейск і іншыя. У выніку, Глебавіч безвынікова вярнуўся ў Літву.

Усё ж перамовы працягнулася. Зараз ужо маскоўскі пасол, дваранін Загражскі, паехаў у Літву. Задачу яму паставілі цалкам пэўную - адстаяць у Літвы гарады, раней захопленыя маскавітамі. У яго даверчай грамаце прыдворных Аляксандра здзівіў новы тытул Івана III. Раней Іван пісаў так:”От великого князя Ивана Васильевича…» Цяпер яго грамата пачыналася наступнымі словамі: « Иоанн, божьей милостию государь всея Руси и великий князь владимирский, и московский, и новгородский, и псковский, и тверской, и югорский, и болгарский, и иных…» [Цыт. па 10, Т.5,с.101] Менава гэты момант быў найзручнейшы для ўсведамлення пра новы тытул, таму што ваенны моц ВКЛ значна аслаб, а ніякіх іншых аргументаў у Івана не было. Ён нават не стаў разважаць аб пераемнасці маскоўскіх князёў старажытным кіеўскім князям.

17 студзеня 1494 года ў Маскву прыехалі вялікія літоўскія паслы, пра якіх ішла размова ў летапісу: трокскі ваявода П. Яновіч, жмудскі стараста З. Кезгайла і пісар вялікага князя Грыгор'еў. Пасля доўгіх спрэчак яны саступілі Івану III частку спрэчных земляў. Літва згубіла Адоеўскае і Вяземскае княствы.

Але дакладная мяжа ў басейне Акі не была вызначана, што давала фармальную падставу для новых канфліктаў. Адначасова ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань. Таксама абодва гасудары абавязаліся не прымаць службовых князёў з вотчынамі.

У маскоўскім экземпляры дагаварной граматы Іван III быў тытулаваны як «государь всея Руси, великий князь владимирский, московский, новгородский, псковский, тверской, югорский, пермский, болгарский и протчая». У літоўскім -- «вся Русь» не згадвалася. Па канчатку перамоў Іван III абвясціў, што згаджаецца выдаць дачку за Аляксандра, калі толькі, як гаварылі паслы і ручаліся галавой, няволі ёй у веры не будзе.

У студзені 1495 года новыя паслы (намеснікі гарадзенскі і полацкі, браты Аляксандр і Ян Забярэзінскія) прыехалі за 18-гадовай нявестай. У Віленскім кафедральным саборы вянчалі Аляксандра і Алену біскуп Войцэх Радзівіл і маскоўскі поп Фама.

Але і зараз і ў наступныя перамір'я не існавала трывалага міра паміж дзяржавамі. Нарэшце адбылася тое, што даўно павінна было адбыцца. Летапіс “Хроника Литовская и Жмойтская” зазначае: “ Року 1499. Иван Васильевичь, великий князь московский, болшого розширеня панства своего прагнучи, не стерегучи примиряя, нашол причину таковую на Литву, иж Александер, великий князь литовский, дочце его Елене, которая была за ним, не збудовал церкви руской на Виленском замку» [Цыт. па 5, с.99].

Трэба зазначыць, што яшчэ да развязвання маскоўскім князем актыўных баявых дзеянняў, нездаволенасць паміж ужо зяцем і цесцем узрастала ўсё болей. У Салаўёва знаходзім, што Іван пастаянна патрабаваў, каб Аляксандр узвёў жонцы царкву грэчаскага закону, не даваў ёй слуг лацінскай веры, не прымушаў насіць польскае адзенне, пісаў тытул маскоўскага гасудара, як ён напісаны ў апошнім дагаворы; але Аляксандр адказваў, што законы забараняюць павялічваць колькасць праваслаўных цэркваў у Літве, патрабаваў, каб адданы былі землі, захопленыя іванавымі падданымі ў Літвы па заключэнню ўжо міру, каб цесць, па дагавору, памірыў яго з Менглі-Гірэем і Стэфанам, якія пустошаць яго воласці .[10, Т.5,с.105]

Маскоўскі князь разглядаў мір 1494 г. як кароткі перапынак перад далейшым наступам на Літву. Аляксандр спадзяваўся на працяглы трывалы спакой, які гарантаваў шлюб. Свае тэрытарыяльныя страты лічыў нязначнымі; гэта былі пераважна землі, слаба звязаныя палітычна з цэнтрам краіны, і з нізкім сацыяльна-эканамічным узроўнем развіцця. Пазбаўляўся князь і найбольш ненадзейных элементаў з ліку памежных князёў.[3, с.4]

Галоўнай жа падставай для новага сутыкнення паслужыў пераход увесну 1500 года яшчэ некалькіх літоўскіх князёў у падначаленне да Івана III, зразумела разам са сваімі ўладаннямі. Першым у сакавіку 1500 года ў Маскву падаўся князь Сямён Іванавіч Бельскі. Ён быў праўнукам вялікага літаўскага князя Альгерда. Сын Альгерда Ўладзімір у канцы XIV стагоддзя стаў князем кіеўскім, а яго другі сын Іван атрымаў ва ўдзел былы татарскі горад Белеў. Гэты Іван і стаў родапачынальнікам князёў Бельскіх.Сямён Бельскі, прыбыўшы ў Маскву, “бил челом великому князю, чтоб пожаловал, принял в службу и с отчиной”. Прычынай свайго ўчынку Бельскі назваў прыгнёт праваслаўных у Літве - маўляў, “терпят они в Литве большую нужду за греческий закон”. Іван III прыняў Бельского і паслаў Аляксандру крывадушную адгаворку: «Князь Бельский бил челом в службу; и хотя в мирном договоре написано, что князей с вотчинами не принимать, но так как от тебя такого притеснения в вере и прежде от твоих предков такой нужды не бывало, то мы теперь князя Семена приняли в службу с отчиною».

Аляксандр адказваў, што ў Вялікім княстве Літоўскім шмат людзей праваслаўнае веры, ды лепшых, чым здрайца Бельскі, і сілаю іх аніколі ні ён, ні продкі ягоныя Ягайлавічы да каталіцтва не вялі. I вялікую княгіню Алену, вядома ж, зусім не прымушаюць мяняць веру.

Але ўслед за Сямёнам Бельскім і яго братам перайшлі князі Масальскія, Хацятоўскія і Трубяцкія. Нарэшце, з'явіліся ў Маскву северскія князі, якія раней былі заклятымі ворагамі Івана III: князь Васіль Іванавіч Шамяціч (унук Дзмітрыя Шамякі) і Сямён Іванавіч Мажайскі, сын Івана Андрэевіча Мажайскага, паплечніка Шамякі. Князь Сямён перайшоў з Чарнігавам, Старадубам, Гомелем; Рыльскі - з Рыльскам і Ноўгарадам-Северскім.

Літоўскі вялікі князь Аляксандр не мог забараніць сваім удзельным князям (магнатам) пераходзіць на службу да ўсходняга суседа. Але і спакойна

пазіраць на іх пераход да Масквы ён таксама не хацеў, ды і не мог. Таму ў красавіку 1500 года ў Маскву прыехаў пасол ад Аляксандра на чале са смаленскім намеснікам Станіславам Кішкай. Пасол перадаў Івану III патрабаванне свайго вялікага князя, каб той, згодна з умовамі шлюбнага дагавора, не прымаў надалей князёў з Літвы разам з іх воласцямі, і вярнуў «здраднікаў» (князёў-перабежчыкаў). Пры гэтым, жадаючы залагодзіць цесця, ён нават назваў яго ў сваім лісце «государем всея Руси».

Але Івану III было мала тых земляў, што ён далучыў па дагаворы 1494 года. Цар паслаў зяцю адказны ліст, дзе заявіў, што пачынае вайну ў адплату “за прымус княгіні Алены і ўсіх нашых літоўскіх аднаверцаў да лацінства”. Так,у самым пачатку 16 ст. пачаўся другі ваенны канфлікт.

Асноўная частка маскоўскіх войскаў пад камандваннем служылага татарскага хана Махмет-Аміна і ваяводы Якава Захар'іна-Кошкіна, ужо 3 траўня пайшла на паўднёва-захад, да Бранска. Далей гэтая раць заняла гарады Гомель, Любеч, Мцэнск, Масальск, Ноўгарад-Северскі, Воршу, Рыльск, Сярпейск, Старадуб і Пуціўль. Іншую частку маскоўскага войска (Вартавы полк) узначаліў родны брат Якава, баярын Юрый Захар'ін-Кошкін. Неўзабаве Юрый уступіў у Смаленскую зямлю і ўзяў Дарагабуж. Да таго часу ў Вялікіх Луках засяродзілася трэцяя группоўка войскаў, а чацвёртая стаяла ў Цверы ў якасці рэзерву. Ёю камандваў цвярскі ваявода, князь Данііл Раманавіч Шчэня. Спасылаючыся на Сагановіча, які ў сваю чаргу - на “Хроніку Быхаўца”, трэба дадаць, што ўсе гарады былі захоплены “воровскім обычаем” (г.зн. патаемна).[7, с.167]

Тым жа часам войскі Менглі-Гірэя, які застаўся верны саюзу з Масквой, пустошылі Валынь. Аляксандр праз свайго кіеўскага ваяводу Дзмітрыя Пуцячыча загадаў схіліць на свой бок хана, перадаць, каб той успомніў пра даўнюю прыхільнасць яго бацькі Азі-Гірэя з Казімірам.

Галоўную ролю ў арганізацыі абароны краіны браў на сябе гетман найвышэйшы - праваслаўны князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Паспешліва мабілізаваўшы ўсіх, каго было можна, ён сабраў 3500 вершнікаў і ўжо ў маі 1500 года вырушыў з Вільні на ўсход. Маскоўскія ваяводы даведаліся пра рух корпуса Астрожскага, калі той ужо пакідаў Менск і кіраваўся на Смаленск, каб злучыцца з ваяводам Кішкай і ісці на Дарагабуж.

Іван III кінуў пад Дарагабуж войскі ад Старадуба і Цверы, а галоўнакамандуючым усяго злучэння прызначыў Данілу Васіллевіча Шчэню. Пераадолеўшы каля 500 км, Астрожскі ўвайшоў у Смаленск у апошнія дні чэрвеня. Большыя сілы на чале з самім Аляксандрам, якія рухаліся следам, тады толькі падыходзілі да Менска.

Астрожскі накіраваўся на групоўку ваяводы Кошкіна, якая стаяла каля Ведрашы - левага прытоку Дняпра, у 5 км на захад ад Дарагабужа. Ахоўваць Смаленск засталася зусім невялікая залога,- гэтак верылася, што большай сілы не спатрэбіцца, бо вораг будзе разбіты. Атрымаўшы звесткі аб набліжэнні праціўніка, Шчэня падрыхтаваўся да бою. На заходні бераг Ведрашы адправіў перадавы полк, на ўсходнім беразе пакінуў вялікі полк пад камандваннем яго самога. Вартавы полк Кошкіна, які складаўся з конных дваран, а таксама конніца татарскага хана Махмет-Аміна былі прызначаныя ў засаду. Правы фланг маскавітаў затуляў Днепр, левы фланг упіраўся ў густы лес. Задума Шчэні складалася ў тым, каб разбіць праціўніка раптоўным ударам засаднага палка з тылу і адначасовай атакай з фронту сіламі вялікага палка.[13, с.160]

14 ліпеня прыкладна чатыры з паловай вершнікаў наблізіліся да Ведрашы. Каб з'явіцца перад ворагам нечакана і навязаць яму сваю тактыку бітвы, харугвы гетмана збочылі з тракту ды пайшлі праз густы лес і балота.

Угледзеўшы блізка ад сябе непрыяцеля, маскоўскія палкі пачалі шукаць зручнага месца для пераправы. Перадавы полк паспеў перайсці на левы бераг і распачаць там бой да падыходу асноўных сілаў. Конніца гетмана з паходных калонаў размяркоўвалася ў баявым парадку ды ўключалася ў бітву. Без цяжкасцяў разбіўшы перадавы полк, яна сама пераправілася на правы бераг Ведрашы ды заатакавала галоўныя сілы ваяводы Шчэні. Пачалася бітва, якая доўжылася каля 6 гадзін. Маскоўскія ваяводы сціскалі стомленае доўгім маршам войска Астрожскага ды накідалі яму сваю тактыку бою. Нарэшце ўдар засаднага палка, які абышоў лесам поле змагання і наляцеў збоку, канчаткова вырашыў зыход няроўнай бітвы. Рэшткі людзей гетмана найвышэйшага кінуліся ўцякаць, аднак мала хто ўратаваўся. Пераможцы разбурылі мост праз раку Трасну ў тыле зможаных ды пасеклі іх.[2, с.186] Загінуў лепшы склад войска Вялікага княства Літоўскага! Уцячы здолела адно колькі сотняў з чатырма ротмістрамі ды Станіславам Кішкам. Наваградскі намеснік Іван Храптовіч, маршалак Рыгор Осцікавіч, Мікалай Глябовіч і трапілі ў палон. Сярод захопленых быў і паранены Астрожскі.

Аляксандр Казіміравіч стаў шукаць выхад з тупіковай сітуацыі сродкамі дыпламатыі. Паслы яго пабывалі ў Малдавіі, Заволжскай Ардзе і Лівонскім ордэне, наведалі братоў Аляксандра - польскага караля Яна-Альбрэхта і Ўладзіслава, караля чэхаў і венграў. 21 лютага 1501 года паслы з Вільні і Кракава разам прыехалі ў Маскву, каб упэўніць Івана III спыніць ваенныя дзеянні і сесці за стол перамоў, але дарэмна. Ужо ў траўні маскоўскія войскі зноў пайшлі на Літву. Наўгародскія, пскоўскія і вялікалуцкія палкі на чале з вялікакняжацкімі пляменнікамі Іванам Барысавічам і Фёдорам Барысавічам, баярынам Андрэем Чэлядніным ўзялі Тарапец.

Новыя падданыя, князі северскія Мажайскі і Шамяціч, разам з князем Сямёнам Варанцовым, атрымалі перамогу над ліцвінамі пад Мсціслаўлем. Іх войска на чале з князем С. Мажайскім падыйшло да Мсціслаўля 4 лістапада 1501 года. Яму насустрач выйшла войска князя Міхаіла Ізяслаўскага і ваяводы Астафія Дашковіча.

Як зазначае С.Салаўёў, у гэтай бітве літоўскі бок страціў прыкладна 7 тысяч чалавек.[10, Т.5,с.112] Але замак не быў узяты. Гэта была другая па значнасці бітва вайны 1500-03 гг., якая таксама скончылася трагічна для літоўцаў.

Пасля Мсціслаўля маскавіты не прадпрыймалі значных дзеянняў супраць літоўскіх войск. Сын Івана III, царэвіч Дзмітрый, улетку 1502 года абсадзіў Смаленск, але ўзяць не змог, абмежаваўся спусташэннем земляў у ваколіцах Смаленска, Оршы (горад быў узяты і спалены), Мсціслаўля і Віцебска. Увосень таго жа года «воевати Литовскую землю» хадзілі ваяводы з Ноўгарада, Ржэва і Северскай зямлі. Па сведках летапісу, у лютым 1503 года вялікі князь маскоўскі зноў адправіў у Літву «князей и воевод многих со многими людьми».

Нягледзячы на вялікія намаганні ВКЛ пры дапамозе дыпламатыі, на боку Літвы выступіў толькі Лівонскі ордэн. Яго магістр Вальтар фон Плеценберг у траўні 1501 года пачаў вайсковыя дзеянні ўварваннем у землі Пскова, але яны былі вельмі няўдалыя.

У пачатку лета 1501 года памёр кароль Польшчы Ян-Альбрэхт, пасля чаго яму атрымліваў у спадчыну малодшы брат Аляксандр - вялікі князь Літвы. Быў падпісаны Мельніцкі акт, які замацоўваў дынастычную ўнію паміж ВКЛ і Польскім каралеўствам. Гэта, а таксама саюз Літвы з Лівонскім ордэнам і Заволжскай Ардой, змяніла расстаноўку сіл не на карысць Масквы. Прасіла аб міры і дачка Алена. Івану прыйшлося пайсці на перамовы.

Пасрэднікам паміж дзвюма варожамі бакамі выступіў пасол венгерскага караля Уладзіслава, які меў пасланне і ад імя Папы Рымскага (той прасіў дапамагчы ў барацьбе з турэцкай навалай). У адказ на скаргі пасла вялікі князь гаварыў: “Короли Владислав и Александр объявляют, что хотят против пас, за свою отчину стоять; но короли что называют своею отчиною? Не те ли города и волости, с которыми князья русские и бояре приехали к нам служить и которые наши люди взяли у Литвы? Папе, надеемся, хорошо известно, что короли Владислав и Александр - отчичи Польского королевства да Литовской земли от своих предков; а Русская земля - от наших предков, из старины, наша отчина. Когда мы заключили договор с великим князем Александром, то для свойства уступили ему эти свои вотчины, но когда зять наш не стал соблюдать договора, то нам зачем свою отчину покидать и за нее не стоять? Папа положил бы то на своем разуме, гораздо ли то короли делают, что не за свою отчину хотят с нами воевать?» [Цыт. па 4, с.117] Як зазначаў Ключэўскі, не толькі вялікаруская палова была аб'яўлена вотчынай вялікага маскоўскага князя, але і ўся Руская зямля.

Пасля вострых спрэчак 25 сакавіка быў падпісаны ад імя “государя всея Руси” Івана, сына яго, велікага князя Васіля і астатніх дзяцей «перемирный» дагавор, гэта значыць перамір'е тэрмінам на 6 гадоў. Вялікі князь літоўскі Аляксандр абавязаўся надалей «не трогать» земляў маскоўскіх, наўгародскіх, пскоўскіх, разанскіх і пронскіх. Ён саступіў Маскве вялізную тэрыторыю.

Гэта былі землі князёў Сямёна Мажайскага (Старадубскага), Васіля Шамяціча, Сямёна Бельскага, Трубяцкіх і Масальскіх, а таксама 28 гарадоў і замкаў (малых крэпасцей): Белая, Бранск, Веліж, Гомель, Дарагабуж, Дрокаў, Карачаў, Любеч, Любуцк, Мглін, Мезецк, Масальск, Мцэнск, Невель, Ноўгарад-Северскі, Асцея, Папова Гара, Пачэп, Пуціўль, Радогошч, Рыльск, Сярэнек, Серпейск, Старадуб, Тарапец, Трубчэўск, Хоцім, Чарнігаў, а таксама 70 воласцяў.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5




Новости
Мои настройки


   бесплатно рефераты  Наверх  бесплатно рефераты  

© 2009 Все права защищены.