рефераты Знание — сила. Библиотека научных работ.
~ Портал библиофилов и любителей литературы ~

Меню
Поиск



бесплатно рефератыАдносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

У канцы 15 ст. адбылося тое, што павінна было адбыцца рана ці пазней: уся Русь аб'яўлялася вотчынай маскоўсквй галіны Рурыкавічаў, у той час як за Ягелонамі прызнаваліся толькі правы на Літву і Польшчу (Б. Сідарэнка назваў гэты акт вотчынна-дынастычнай тэорыяй Масквы, якая з'явілася асновай ідэі аб'яднання ўсіх усходнеславянскіх зямель вакол маскоўскага княства. Яе сутнасць у тым, што маскоўскія ўладары - пераемцы Рурыкавічаў і маюць правы на ўсе землі некалі адзінай Кіеўскай Русі. Адсюль - экспансійнае вырашэнне задачы).[11, с.40] Гэта дала ідэалагічную падставу да навязвання вайны Літве. Безумоўна, гэты крок стаў магчымым у выніку вялікіх знешнепалітычных перамог Масквы ў гэты час (падначаленне асноўных праціўнікаў яе ў выглядзе іншых рускіх дзяржаўных аб'яднанняў і скідванне мангольскага іга).

Трэба сказаць, што ў сваю чаргу літоўскія князі вотчынай маскоўскіх уладароў лічылі толькі самое Маскоўскае княства. Гэтыя погляды падзялялі з імі і ўладары іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Звышамбіцыйны маскоўскі князь Іван здолеў дабіцца свайго. З дапамогай князёў-перабежчыкаў ён адбіў ў ВКЛ за некалькі гадоў значную частку ўсходніх зямель - тых, якія збіралі Альгерд і Вітаўт на працягу дзесяцігоддзяў.

Глава 2. Войны 1507 - 08 і 1512 - 22 гг.

27 кастрычніка 1505 года на 67-м гаду жыцця і на 44-м гаду княжэння памёр гасудар Іван III. Пасад перайшоў да яго сына ад Соф'і Палеолаг, 26-гадовага Васіля III (1479-1533). Аляксандр вырашыў, што настаў зручны момант для развязвання вайны, вельмі спадзяваючыся на ўсобіцу, якая ўспыхне паміж Дзмітрыем-унукам і Васілём. Атрымаўшы звесткі, што гэта не адбылося, Аляксандр пасылае у Маскву паслоў, якія патрабуюць вяртання захопленых пры Іване земляў у Літвы, але пачуўшы ў адказ, што вялікі князь трымае толькі сваю вотчыну, Аляксандр зразумеў - змяніўся гасудар, але дамаганні засталіся ранейшыя.

Вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч перажыў свайго цесця менш чым на год і памёр у жніўні 1506 года, на 45 гаду жыцця. Цяпер ужо князь Васіль вырашыў скарыстацца выпадкам смерці бяздзетнага Аляксандра, каб далучыць да Масквы ВКЛ. Ён пасылае сястры Алене, каб тая аб'явіла панам Радным пра жаданне яго заняць пасаду князя і ў Літве, але тая адказала, што Аляксандр выбраў сабе пераемніка. Яго месца на літоўскім пасадзе заняў малодшы брат Жыгімонт I, які з 24 студзеня 1507 года стаў таксама каралём Польшчы. Змена ўлады ў абодвух дзяржавах не прывяла да паляпшэння адносін паміж імі. Агульны знешні накірунак застаўся ранейшым. Адразу ж пасля ўступлення на пасад Жыгімонт, чалавек смелы і прадпрымальны, загадаў рыхтавацца да паходу на Маскву. У Крым і Казань ён адправіў паслоў паднімаць татараў на Васіля III. У лютым 1507 года Віленскі сойм прыняў рашэнне аб вяртанні земляў, згубленых падчас двух папярэдніх войнаў з Масквой (у 1492-94 і 1500-03 гг.).[13, с.168]

Ужо ў сакавіку 1507 года ў Маскву прыбылі літоўскія паслы. Яны афіцыйна паведамілі Васілю III аб тым, што на трон узыйшоў Жыгімонт I. Паслы таксама нагадалі, што вялікі князь Васіль II і вялікі князь Казімір 1У у 1449 году склалі «вечны мір», па якім абавязаліся не адбіраць адзін у другога зямлі, і што Казімір і Аляксандр не парушылі ні ў чым гэтай дамовы, а Масква парушыла. Трэба прызнаць, што іх словы адпавядалі ісціне. Далей яны патрабавалі вярнуць Літве яе гарады і землі, захопленыя Іванам III.” Правда Казимира и Александра, королей, известна всему свету, то Сигизмунд вызывает великого князя Василия к уступке всех литовских городов, волостей, земель и вод, доставшихся его отцу во время прежних войн, также к освобождению всех пленников литовских, дабы кровь христианская не лилась, ибо король в своей правде уповает на бога: это была явная угроза, что в случае неисполнения требования будет объявлена война”[Цыт. па 10, Т.5,с.216]. Яшчэ паслы скардзіліся, што маскавіты нядаўна захапілі чатыры смаленскія воласці, а дарагабужскія памешчыкі прыгнятаюць літоўскіх памежнікаў. Але Васіль так адказаў ім: «Мы городов, волостей, земель и вод

Сигизмундовых, его отчин никаких за собою не держим, а держим с божиею волею города и волости, земли и воды, свою отчину, чем нас пожаловали и благословил отец наш, князь великий, и что нам дал бог, а то прародителей наших и вся Русская земля наша отчина... Как отец наш, и мы брату нашему и зятю Александру дали присягу на перемирных грамотах, так и правили ему во всем до самой его смерти. А с Сигизмундом королем нам перемирья не было. Если же Сигизмунд, как вы говорили, хочет с нами мира и доброго согласия, то и мы хотим с ним мира, как нам будет пригоже» [Цыт. па 10, Т.5,с.216].

Але гэта была, як сказалі б зараз, “палітычная хлусня”. Васіль III Іванавіч хацеў працягваць заваявальную палітыку свайго бацькі. Галоўнай мэтай яго дамаганняў у заходнім кірунку з'яўляўся горад Смаленск, які належаў Літве. Перамовы ў Маскве скончыліся безвынікова ў пачатку красавіка.

Пачалася падрыхтоўка да вайны. Разам з Вялікім княствам Літоўскім антымаскоўскі саюз складалі Інфлянты і Крым. Для паходу на Севершчыну, якую перш за ўсё хацеў адваяваць Жыгімонт, сабралася 14 тысяч паспалітага рушэння на чале з С.Кішкай. Але Васіль III апярэдзіў саюзнікаў ды сам ударыў па Княству. Два вялікія злучэнні - адно з Вялікіх Лукаў, другое - з Дарагабужа - уварваліся на Беларусь і пачалі пустошыць землі па Бярэзіну. Так пачалася чарговая, трэцяя вайна.

Кароль і вялікі князь даведаўся пра гэта ў Кракаве. Ен загадаў Станіславу Глябовічу цвёрда абараняць Полацк, Ольбрахту Гаштольду - Смаленск, а гетману Станіславу Кішку весці рушэнне пад Менск. Калі ж сам манарх 18 мая 1507 года з'явіўся ў Вільні для пачатку рашучых дзеянняў, маскоўскія войскі ўжо пакінулі межы Вялікага княства Літоўскага. Напрыканцы лета Кішка перайшоў з конніцай да Друцка. Яго паасобныя харугвы пачалі ваяваць маскоўскае памежжа, захапілі 4 невялікія гарады, але хутка вярнуліся. Гэтаксама татары, пасланыя ханам на Севершчыну, неўзабаве павярнулі ды паспяшаліся дамоў, бо Крыму сталі пагражаць нагайцы.

Пад восень 1507 года на Мсціслаў, Магілёў і Воршу напалі ваяводы Я. Захар'ін і В. Холмскі, але сустрэлі там рашучы адпор залогаў. Калі ж да Падняпроўя пайшлі і харугвы паспалітага рушэння, непрыяцель хутка адступіў у межы сваёй дзяржавы. I ўсё ж становішча на ўсходніх межах было занадта трывожнае, каб распачынаць запланаваны паход на Севершчыну.[7, с.173]

У гэты час выспяваў новы канфлікт, які паўплываў не на карысць ВКЛ. Ён звязаны з мецяжом, які падняў у студзені 1508 года князь Міхаіл Львовіч Глінскі (каля 1470-1534). Глінскі выхоўваўся ў Нямеччыне. Ён быў шырока адукаваны, славіўся адвагай, добра ведаў ваенную справу, якую вывучыў на службе ў войсках Максіміліяна I Габсбурга, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Вярнуўшыся ў Літву, Міхаіл даволі хутка стаў адным з блізкіх сяброў вялікага князя Аляксандра і, акрамя таго, адным з найбагатых тутэйшых магнатаў (яму прыналежылі шырокія валоданні ў Падляшша, у Лідскім павеце, а таксама горад Тураў). Калі Аляксандра абралі каралём Польшчы (з вялікай дапамогай самаго Глінскага), фактычна ператварыўся ў яго намесніка ў ВКЛ, хоць афіцыйна такая пасада адсутнічала.

Ён дамогся выключнага становішча ў Літве толькі сваімі талентамі, але яго імклівае ўзвышэнне, а таксама ўсебаковая падтрымка ім сваіх братоў Івана, Васіля і Фёдара ўзбудзілі востры канфлікт паміж Міхаілам і старымі літоўскімі арыстакратамі. Групоўку праціўнікаў роду Глінскіх узначаліў гарадзенскі ваявода Ян Юр'ін Забярэзенскі (або Забярэсскі). У 1506 году князь Міхаіл разграміў татараў у бітве пад Клецкам. Перамога пад Клецкам паклала канец рэгулярным рэйдам крымскіх татараў у землі ВКЛ (яны ўварваліся яшчэ толькі адзін раз - у 1508 году).

Аляксандр памёр праз тры дня, паспеўшы пазнаць пра перамогу. А сярод літоўскай шляхты паўстала асцярога, што, вярнуўшыся на чале пераможнай арміі, Глінскі паспрабуе захапіць уладу. Аднак Міхаіл Львовіч прысягнуўся на вернасць Жыгімонту. Тады ваявода Забярэзенскі абгаварыў князя Міхаіла і яго брата Івана, заявіўшы, быццам бы яны ў прыватных размовах “зневажаюць яго вялікасць”. Паверыўшы паклёпу, Жыгімонт выдаліў Міхаіла са складу сваёй світы. У летапісы “Хроника Литовская и Жмойтская” далейшыя падзеі падаюцца так: “Глинский просил кроля, абы з Забержанским и з ним вырок учинил” [Цыт. па 5, с.102], але Жыгімонт адцягваў суд. Тады у канцы снежня 1507 года ён з сямю сотнямі вершнікаў свайго прыватнага войска ўначы ўварваўся ў загарадны маёнтак Забярэзенскага поруч Гародні. Ваявода быў забіты ў сваёй спальні.

Ён не жадаў мірыцца са стратай таго выключнага становішча, і неўзабаве адкрыта выступіў супраць Жыгімонта. У студзені 1508 года ён сабраў каля 2 тыс. чалавек, з якімі спустошыў Слуцкую і Копыльскую воласці, захапіў гарады Мазыр і Бабруйск, двойчы абложваў Слуцк, чаргуючы штурмы з спробамі падпаліць горад. Аднак гарнізон, адбіў усе прыступы мяцежніка.

Увесну да Глінскага з'явіўся пасол Васіля III, нейкі Губа Маклакаў. Ён дамовіўся аб сумесных вайсковых дзеяннях і ад імя вялікага князя абяцаў яму ў валоданне ўсё заваяваныя літаўскія гарады. “… московский царь урадовавши, чуючи и знаючи о великом рицерстве Глинского, зараз ему присягал и чого бы колвек от него потребовал, тое скутелне выполните обецал, и на тое листы прислал потаемные.” [Цыт. па 5, с.102]

Неўзабаве Васіль Іванавіч разгарнуў наступ па трох накірунках. Палкі Данілы Шчэні з Ноўгарада і Якава Захарь'іна-Кошкіна з Масквы пайшлі на Смаленск. Войска Рыгора Фёдаравіча з Вялікіх Лук зрушылася да Полацка. Трэцяя раць, на чале з князем Васілём Іванавічам Шамяцічам, ішла на дапамогу Глінскаму. Маскоўскі гаспадар напісаў яму, каб разам з Шамяцічам ён «здабываў найблізкія да сабе гарады, а далёка з ёю не хадзіў, справу рабіў бы не спяшаючыся», пакуль падыдзе з Масквы другое, больш шматлікае войска. Шамяціч трымаўся бліжэй да поўначы, адкуль павінны былі прыйсці маскоўскія палкі, таму вырашылі ісці на Менск, адправіўшы перад сабою «загоны» (атрады лёгкай кавалерыі) у глыб Літвы для таго, каб устроіць паніку і перашкодзіць збору войскаў. Гэтыя «загоны» падыходзілі на 14 вёрст да Вільні, на 7 вёрст да Наваградка, захадзілі нават пад Слонім.

Толькі тады дайшло да мабілізацыі сілаў на абарону. Гетман Астрожскі, які яшчэ раней здолеў збегчы з маскоўскага палону, першым сабраў вершнікаў. Ў траўні ён заняў Тураў - гняздо бунтаўнікоў. У Лідзе збіралася шляхецкае рушэнне. Сюды праз Берасце ўжо спяшаўся з Кароны і Жыгімонт з 3-4-тысячным войскам палякаў. Калі сілы аб'ядналіся, кароль прызначыў іх галоўнакамандуючым Астрожскага. 20-га чэрвеня ён ўжо ўвайшоў у Менск: Глінскі адступаў на ўсход, да Барысава. Але Васіль III, апавясціўшы аб руху сваіх ваявод (Шчэню, Кошкіна і Фёдаравіча), загадаў Шамяцічу і Глінскаму ісці на злучэнне з імі ў стратэгічна размешчаную Воршу.

Шамяціч і Глінскі зрушыліся да Воршы, па дарозе занялі Друцк. Адначасова з імі да Воршы падышоў князь Шчэня з ноўгарадскімі палкамі, і разам яны пачалі аблогу крэпасці. Аднак ўзяць Воршу не атрымалася. Трэці ваявода, Якаў Кошкін, у гэты час час стаяў без справы пад Дуброўнай. 12 ліпеня 1508 года маскоўскія ваяводы пазналі, што войскі ВКЛ ідуць да Воршы. Хоць Глінскі гарэў жаданнем вялікай бітвы і ўгаворваў не ўхіляцца ад яе маскоўскіх ваяводаў, тыя не падзялялі аптымістычных планаў князя. Шырокай падтрымкі Глінскі не атрымаў. Яўна пераацаніў ён свае сілы і сваю значнасць. У вялікай гульні манархаў ён быў не роўны з роўнымі, а толькі адной з фігур, якой можна было і ахвяраваць.[14, с.24] Для тактыкі Масквы было натуральным не рызыкаваць войскам у адкрытай палявой бітве, а здабываць замкі і пустошыць воласці. I калі 13 ліпеня да Воршы стаў набліжацца Жыгімонт з 16-тысячным злучэннем Вялікага Княства і Кароны, яны паспешліва пераправіліся на левы бераг Дняпра і размясціліся ў лесе. На правым беразе ў баявым парадку паасобна спыніліся войскі К. Астрожскага, які кіраваў сіламі Княства, і М. Фірлея, які вёў палякаў. Аднак уначы ваяводы зняліся ды хутка павялі свае палкі ў бок Дуброўны і далей на паўднёвы ўсход, да Мсціслаўля, дзе разрабавалі і спалілі пасад. Потым іх войска пайшло да Крычава. Такім чынам, маскоўскія ваяводы разыйшліся з Астрожскім у розныя бакі.

У жніўні Астрожскі і М. Фірлей здзейснілі рэйд у Северскую зямлю, а смаленскі ваявода Кішка спаліў крэпасць Белую, авалодаў Тарапцом і заняў Дарагабуж, які спалілі самі гараджане, каб не пакідаць ворагу.

Тады ў контрнаступленне перайшлі маскавіты. Ваявода Кішка, які засеў у Дарагабужы, збег пры набліжэнні маскоўскай раці. Дарагабуж быў узяты. Такім жа спосабам ваявода князь Шчэня ўзяў Тарапец. Па нейкім няясным прычынам далей маскоўскія ваяводы не пайшлі.[8, с.32]

Жыгімонт I не меў сіл далей весці вайну, а Васіль 111 не меў больш жаданні ваяваць. 19 верасня 1508 года ў Маскву прыбылі каралеўскія паслы: полацкі ваявода Станіслаў Глебавіч, маршалак Ян Сапега і іншыя. Ужо 8 кастрычніка быў складзены «вечны мір» (гэта значыць бестэрміновы) паміж Маскоўскай дзяржавай і Літвой.

Паводле дагавора, Жыгімонт аддаў Маскве ў «вечнае карыстанне» усе заваёвы Івана III. Інакш гаворачы, цяжкія для Літвы ўмовы перамір'я літоўскага князя Аляксандра з Янам III сталі зараз умовамі «вечнага міра» паміж Жыгімонтам і Васілём III. Аднак шэсць воласцяў, занятых маскоўскімі войскамі падчас баявых дзеянняў 1507-1508 гадоў, прыйшлося вярнуць Літве. Сярод гэтых воласцяў былі і валодання Глінскіх.

Сваякам і прыхільнікам Глінскага было дазволена з'ехаць у Маскву. Паколькі ўсё ўладанні Міхаіла Глінскага засталіся ў Літве, Васіль III падараваў яму два горада - Малы Яраславец і Мядынь (па іншым звесткам - Бароўск), некалькі паселішчаў пад Масквой.

«Вечны мір» паміж Масквой і Літвой пратрымаўся ўсяго чатыры гады. Захоп маскавітамі Пскова (1510 г.) прывёў да вырашэння імі яшчэ адной даўняй знешнепалітычнай задачы. Салаўёў, спасылаючыся на летапіс, паведамляе: “двое сыновей Мангли-Гиреевых с многими толпами напали на украйну (маецца на ўвазе не тэрыторыя сучаснай Украіны, а ўскраіны маскоўскіх зямель), на Белев, Одоев, Воротынск, Алексин, повоевали, взяли пленных».[10, Т.5,с.234] Увосень 1512 года ў Маскву прыйшло паведамленне ад крымскіх «доброхотов», што, маўляў, паход крымскіх царэвічаў стаў вынікам дагавора, які заключылі паміж сабой Менглі-Гірэй і Жыгімонт.

Гэта прычына стала дастатковай для парвання мірнага дагавору. Васіль неадкладна паслаў Жыгімонту грамату, папракаючы яго ў падбухторванні Менглі-Гірэя супраць Масквы і ў зняважанні сваёй сястры Алены (удавы Аляксандра).

Алена неўзабаве памерла. Хітры інтрыган Глінскі тут жа падаў князю Васілю занатоўку, у якой упэўніваў, быццам бы яго сястру змарылі па загадзе віленскага каштэляна Юрыя Радзівіла. Нібы ён падкупіў прыслужніц, каб тыя яе атруцілі.[13, с.183] Таксама Міхаіл Глінскі, які добра разбіраўся ў еўрапейскай палітыцы, упэўніў Васіля III уступіць у саюз яшчэ ў 1508 г., да заключэння міра з Літвой, з германскім імператарам Максіміліянам. У лютым 1514 года ў Маскву прыбыў імператарскі пасол Сінцен Памер і заключыў дагавор, які прадугледжваў пераход земляў Тэўтонскага ордэна з васальнага падначалення Польшчы ў падначаленне Свяшэннай Рымскай імперыі, а Кіева і Смаленска - у склад вялікага княства Маскоўскага.

Але яшчэ да таго, як была складзены дагавор, у кастрычніку 1512 года на Смаленск рушылі з усходу палкі I. Рэпніна-Абаленскага, I. Чэлядніна, а з Вялікіх Лукаў - В. Адоеўскага ды С. Курбскага. Ім загадвалася спаліць смаленскія пасады і разам ісці на Воршу, Друцк, у глыб Беларусі. А 19 лістапада з Масквы на захад выйшлі галоўныя сілы на чале з Васілём III ды ваяводамі Д. Шчэнем, А. Растоўскім, I. Варатынскім ды іншымі. Шэсць тыдняў яны аблягалі горад, абстрэльвалі яго з гармат, штурмавалі, а раць I. Рэпніна тым часам пустошыла землі ажно да Менска і Віцебска. Так і не ўварваўшыся ў Смаленск, але страціўшы нямала жывой сілы (толькі за адзін штурм у студзені 1513 года загінула каля 2 тысяч маскоўскіх ратнікаў), Васіль III адвёў свае войскі назад. Але налета пачалася новая кампанія. Саюзнік Масквы Максімільян I прыслаў для паходу «аддзел пяхоты, гарматы і некалькі італьянцаў, дасведчаных у аблозе замкаў», а М. Глінскі наняў у Сілезіі і Чэхіі рэйтараў. Ужо ў чэрвені на Смаленск рушылі войскі з Вялікіх Лукаў і Дарагабужа.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5




Новости
Мои настройки


   бесплатно рефераты  Наверх  бесплатно рефераты  

© 2009 Все права защищены.