рефераты Знание — сила. Библиотека научных работ.
~ Портал библиофилов и любителей литературы ~

Меню
Поиск



бесплатно рефератыАдносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

Але маскоўскія войскі, якія прыбылі з розных бакоў, у трох месцах атрымалі перамогу над ворагам, а ваявода Іван Ляцкі ушчэнт разбіў які ішоў на дапамогу да Астрожскаму ліцвінскі атрад, захапіўшы абоз і ўсе гарматы. Пасля гэтага гетман зняў аблогу і вярнуўся ў Полацак, а Васіль дазволіў паслам Жыгімонта заехаць у Маскву, дзе справіў ім пышны прыём.

Ён прыняў іх 29 кастрычніка 1517 года ў прысутнасці і Герберштэйна.

Маскоўскія баяры патрабавалі ад Літвы аддаць назаўсёды Маскве «рускія гарады» Кіеў, Полацак, Віцебск і шэраг іншых. Бо нездарма Іван III абвясціў сябе “государем Всея Руси”. Як пісаў С.М. Салаўёў: «Чем бы не кончились переговоры (с Литвой), на каких бы условиях на этот раз ни заключен был мир или перемирие, в Москве считали необходимым всякий раз наперед предъявлять права великого князя или царя, потомка св. Владимира, на все русс кие земли, принадлежавшие последнему, опасаясь умолчанием об этих правах дать повод думать, что московский государь позабыл о них, отказывается от них». [10, Т.5,с.256] Паслы Жыгімонта ў адказ запатрабавалі вярнуць палову Ноўгарадскай зямлі, Цвер, Вязьму, Дарагабуж, Пуціўль, Смаленск і ўсю Северскую зямлю. Нарэшце, пасля доўгіх спрэчак дзела спынілася з-за Смаленска.

Улетку 1518 года Васіль III аднавіў актыўныя баявыя дзеянні. Групы войскаў накіраваліся ад Вялікіх Лукаў - да Полацка, ад Белай - да Віцебска, ад Смаленска і Старадуба - у Падняпроўе. Гарнізон Полацка адбіў усе прыступы, а ў лагеры маскавітаў неўзабаве ўзнік голад. Васіль III разгарнуў наступ па трох кірунках: ад Пскова (Міхаіл Гарбаты), ад Смаленска (Васіль Шуйскі), ад Старадуба (Сямён Курбскі). Спальваючы на сваім шляху гарады і вёскі, захопліваючы мірных жыхароў у палон, яны за месяц прайшлі да Полацка, Віцебска, Воршы, Магілёва і Менска, узялі Крэва. Ніжні замак у Віцебску маскавіты ўзялі, пры гэтым загінула шмат жыхароў. Астатнія схаваліся ў Верхнім замку. Апошняй акцыяй Васіля III у гэтай вайне стаў рэйд ваяводы Ў. Гадунова ў лютым 1520 года да Полацка і Віцебску. Глыбокае ўварванне праціўка на тэрыторыю Літвы з поўначы, усходу і поўдні прымусіла Жыгімонта I пагадзіцца на перамовы. 2 верасня 1520 года ў Маскве бакі падпісалі перамір'е на год.

Увесь 1521 год прайшоў у новых перамовах, і ў канцы 1522 года атрымалася скласці новае перамір'е на пяць гадоў.

Паводле яго, Смаленск з навакольнымі землямі ўсё жа застаўся за Масквой, аднак і шматлікі палон, узяты пад Воршай, застаўся ў Літве. Аж да смерці Васіля III у 1533 году «вечны мір» так і не быў падпісаны, яго замянялі перамір'і ад 25 снежня 1526 і ад 24 сакавіка 1532 гадоў.[13, с.200]

Падчас вайны 1500-1503 гг. і асабліва 1512-1522 гг., паводле ацэнак розных даследчыкаў, ВКЛ страціла ад 25 да 30% сваёй дзяржаўнай тэрыторыі. Ў іх ліку такія найважнейшыя апорныя стратэгічныя пункты на усходзе, як Гомель і Смаленск. Усходні накірунак знешней палітыкі становіцца галоўным для Літвы, засланяючы сабой усі астатнія. Войны патрабуюць ад дзяржавы вельмі значных матэрыяльных і ў значнай ступені людскіх рэсурсаў. Менавіта недахоп у людскім патэнцыяле не дае ВКЛ выкарыстаць бліскучую перамогу пад Воршай. З іншага боку Масква вельмі хутка адыйшла ад такога нечаканага ўдара і зноў перайшла ў контрнаступленне.

Глава 3. Вайна 1534-37 гг.

Аднак гады перамір'я не былі ціхія. Гэта адзначалі як магілёўскі намеснік-дзяржаўца вялікага князя Літоўскага Жыгімонта I Васіль Саламярэцкі, так і маскоўскія ваяводы памежных тэрыторый. У 1527 г. становішча на мяжы, асабліва ў раёне Ворша-Дуброўна, значна ускладнілася ў сувязі з намерамі служылых марыйцаў перайсці на тэрыторыю ВКЛ.

У канцы 1533 г. кароль і паны-рада ВКЛ зноў паспрабавалі ўзнавіць перамовы. Каралеўскі пасланец Юшко Клінскі накіраваўся ў Маскву з прапановай "вечнага міру" або перамір'я і з даручэннем высветліць магчымасці прыезду вялікіх паслоў . Аднак у ноч з 3 на 4 снежня 1533 г. памёр Васіль III. Удава вялікага князя Алена Глінская засталася з двума малымі сынамі - Іванам і Георгіем, старэйшаму з якіх, Івану, было ўсяго 3 гады. Пад уплывам свайго дзяцькі Міхаіла Глінскага, якога Васіль прызначыў галоўным апекуном пры Іване, яна хацела захаваць з Вялікім княствам Літоўскім мірныя адносіны. Хоць фармальна мірныя перамовы і пачаліся ў пачатку студзеня 1534 г., Жыгімонт I і паны-рада вырашылі, што настаў зручны момант для паспяховай вайны, каб вярнуць страчаныя землі.

Маскоўская дзяржава на чале з малалетнім вялікім князем Іванам IV і яго маці-рэгенткай Аленай Глінскай апынулася ў складаным становішчы. Вайна з ВКЛ стала рэальнасцю. Пагрозлівым было становішча і на паўднёвых межах. 22 чэрвеня 1534 г. з Крыма прыехаў Іван Чэлішчаў і паведаміў, што крымскі хан Саіп-Гірэй заключыў саюзны дагавор з каралём Жыгімонтам. Неспакойна было і ўнутры Маскоўскай дэяржавы, і ў самым блізкім велікакняжацкім асяроддзі. Іван Аўчына-Целяпнёў-Абаленскі здолеў не толькі стаць каханкам вялікай княгіні Алены Глінскай, але і пераканаў яе ў тым, што Міхаіл Глінскі пры падтрымцы часткі баяр хоча захапіць трон. Дакладна невядома, ці была змова, але ў жніўні 1534 г. М.Глінскі і шэраг блізкіх да яго людэей былі пасаджаны ў турму. Ім удалося збегчы ў ВКЛ, дзе яны папоўнілі шэрагі праціўнікаў маскоўскага двара. Пагроза трону Івана адыходзіла і ад брата Васіля Юрыя. Юрый быў кінуты ў турму. Другі брат, Андрэй, знаходзіўся ў Маскве пад пастаянным наглядам.[11, с.39]

На сейме, які працягваўся да сярэдзіны сакавіка, большасцю галасоў было прынята рашэнне распачаць вайну з Маскоўскай дзяржавай, для гэтага склікаць "посполитое рушенье", вербаваць наёмнікаў. Каралеўскія універсалы, датаваныя 12 і 14 сакавіком, абавязвалі шляхту сабрацца пад Менскам не пазней 23 траўня. Вялікім гетманам прызначаўся Юрый Радзівіл, замест памерлага Астрожскага. 22 ліпеня Жыгімонт I у высакамернай і ультыматыўнай форме выказаў Цімафею Бражнікаву, пасланцу вялікага князя Маскоўскага, патрабаванне, якое ў Крамлі прыняць не маглі - вярнуць усе землі ВКЛ, якія былі захоплены пры Іване III і Васілю III .

Раней у Літве ў 1528 г. быў праведзены агульны перапіс войскаў, паводле якога шляхецкае войска налічвала 12 054 чалавекі, войскі князёў-2 734 чалавекі (агульная колькасць узброеных сіл ВКЛ - даследчыкі давалі лічбы 24,4 тыс. і 35 тыс. чалавек).[Перапіс войска ВКЛ 1528 г. Метрыка ВКЛ / Адк. Рэд. Г.Я. Галечанка.-Мінск.:Бел. навука,2003]

Вядома і сума ваенных затрат, якія пакрываліся часткова сярэбшчынай (ваенным падаткам), часткова сродкамі з дзяржаўнага скарбу ВКЛ. На 1534 г. сума ваенных затрат склала 42 890 коп грошаў, на 1535 г. - 46 545 коп і на 1536 г. - 36 545 коп грошаў без уліку выплат крымскаму хану. Гэтых сродкаў не хапіла, і ў час вайны Жыгімонт I вымушаны звярнуцца да пазык.

У маі 1534 г. войскі пад камандаваннем Юрыя Радзівіла сканцэнтраваліся каля Мінска і пачалі рухацца на Магілёў. У гэтым жа месяцы яго атрады ўварваліся ў Северскую зямлю і дайшлі да Чарнігава, Ноўгарад-Северскага, пад Радагошч, Старадуб і Бранск. “ Королю доносили, что в Москве господствует сильное несогласие между боярами…”[Цыт.па 10, Т.6,с.393].Напад быў скаардынаваны э набегам крымскіх татар на паўднёвыя землі Маскоўскай дзяржавы. Аднак набег татар не быў паспяховы. Калі пра гэта стала вядома Юрыю Радзівілу, яго атрады вярнуліся ў межы Вялікага княства Літоўскага і спыніліся паміж Мінскам і Магілёвам, у міжрэччы Дняпра і Друці.

Маскоўскія ваяводы зразумелі, што агульны план праціўніка быў заснаваны на адначасовых дзеяннях літоўскіх войск і саюзнай з імі татарскай конніцы. Яны размясцілі значную частку сваіх ваенных сіл на паўднёвых межах у раёне Тулы, Бароўска, Серпухава, Каломны, Разані і чакалі паўторнага набегу крымскіх татар. Але на-бег не адбыўся. У Крыме пачаліся міжусобіцы паміж Саіп-Гірэем і царэвічам Ісламам. Да восені 1534 г. асноўная частка рускіх войск заставалася на поўдні краіны, каб прадухіліць магчымы ўдар з боку татар.

Аднак Жыгімонт I і Юрый Радзівіл яшчэ спадзяваліся на пераможнае эаканчэнне вайны. Немалаважным было тое, што ў жніўні 1534 г. на бок Жыгімонта I перайшлі маскоўскія баяры Сямён Бельскі і Іван Ляцкі са многімі дваранамі і слугамі. Кароль хацеў дакладна ведаць пра становішча ў суседняй дзяржаве і планы рускіх. У Вільні вяльможы атрымалі ад Жыгімонта I у падарунак зямлю.

У пачатку жніўня 1534 г. ваенныя дзеянні аднавіліся. Мсціслаўскі намеснік Юрый Зяноўевіч выслаў пад Смаленск разведвальны атрад, які сутыкнуўся з рускім атрадам прыкладна ў 1 100 чалавек і разбіў яго. 18 жніўня 1534 г. Юрый Радзівіл з часткай войск зноў накіраваўся ў Северскую зямлю, а галоўныя сілы вялікага гетмана засталіся ў Магілеве. Атрад пад камандай князёў Андрэя Каверскага і Івана Вішнявецкага накіраваўся да Смаленска, не змог Вішнявецкі ўзяць Смаленск. У той жа час да Старадуба быў накіраваны кіеўскі каявода Няміровіч, які ўзяў горад ўаблогу, але пад Чарнігавам пацярпеў паражэнне. Сустракая супраціўленне пад гарадамі, літоўскія ваяводы не сустракалі маскоўскіх палкоў на полі.

Збору і руху войскаў мяшалі ўнутраныя смуты, уцёкі Бельскага Сямёна, апала Івана Бельскага, Глінскага, Варатынскага.[10, Т.6,с.393] Восенню стала вядома, што вялікага нападу крымскіх татар не будзе. У Маскве вырашылі перагрупаваць сілы і нанесці ўдар па тэрыторыі ВКЛ.

Полацкі і віцебскі намеснікі паведамілі Жыгімонту I пра канцэнтрацыю рускіх войск пад кіраўніцтвам Івана Аўчыны-Целяпнёва ў раёнах Смаленска і Апочкі і пра яго планы. Позняй восенню 1534 г.-зімой 1535 г. ваяводы Івана IV Міхаіл Гарбаты, Мікіта Абаленскі, Іван Аўчына-Целяпнёў перайшлі ў наступленне ў раёне Дуброўны, Воршы. Другая групоўка войск з Пскова і Ноўгарада на чале з Барысам Гарбатым і Васілём Шарамецевым выйшла з Апочкі і накіравалась у межы Полацка, Віцебска.Смаленскія і апоцкія войскі сустрэліся каля Маладзечна. Старадубскія войскі на чале з Фёдарам Аўчынай-Целяпнёвым-Абаленскім і Іванам Трасценскім пачалі “ваяваць” Мазыр, Слуцк, Бабруйск, Рагачоў, Тураў, Любеч і іншыя гарады.

1534 год не прынёс значных поспехаў ні літоўскаму, ні маскоўскаму боку. Войскі гетмана Юрыя Радэівіла сваімі дзеяннямі сур'ёзна знізілі ваенны патэнцыял Северскай зямлі, але, у сваю чаргу, таксама пацярпелі ад націску яе палкоў. Маскоўскія войскі разрабавалі вялікую тэрыторыю, узялі многа мірных жыхароў у палон. Яны засталіся ў межах ВКЛ да канца зімы 1535 г. і не захапілі ніводнага горада.

Жыгімонт I вельмі разлічваў на дапамогу шляхты Польскага каралеўства. На каронны сейм, які пачаў сваю работу 10 лістапада 1534 г., прыбыла дэлегацыя з просьбай аказаць ВКЛ ваенную дапамогу. Сейм прыняў рашэнне выдзеліць 1 000 коннікаў і 500 пехацінцаў. Усяго ж, паводле розных крыніц, у ваенных дзеяннях супраць Маскоўскай дзяржавы ў 1535 г. удзельнічала ад 5 да 7 тыс. польскіх войск. Гетман Ян Тарноўскі ў студзені 1535 г. быў прызначаны камандуючым польскім атрадам.[11, с.41-42]

Саюзныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства былі падзелены на тры часткі. Галоўныя сілы на чале з Юрыем Радзівілам накіраваліся ў Рэчыцу, дзе павінны былі сустрэцца з польскім атрадам пад камандаваннем гетмана Яна Тарноўскага і калішскага кашталяна Андрэя Горкі. Другая частка войск, якую ўзначальвалі князі Юрый Слуцкі, Ян Радзівіл і полацкі ваявода Ян Глябовіч, сканцэнтравалася ў раёнах Полацка і Віцебска і супрацьстаяла тарапецкай групоўцы маскоўскіх войск. Пад Мінскам размясціўся рэзерв на выпадак прарыву войск праціўніка ў цэнтральныя раёны дзяржавы. Паслы Жыгімонта I Анікей Гарнастай і Васіль Цішкевіч накіраваліся ў Крым. Там яны пераканалі хана ў мэтазгоднасці нападу на паўднёвыя раёны Маскоўскай дзяржавы.

Інтэнсіўна працавалі і маскоўскія дыпламаты. Яны вялі перагаворы ў Кафе з крымскім ханам. Пасланнік прыехаў з Крыма і прывёз звесткі пра рознагалоссі ў Бахчысараі і перавагу прыхільнікаў царэвіча Іслама, які ў сваю чаргу запэўніваў маскоўскіх паслоў пра жаданне міру і сяброўства ў адносінах да іх дзяржавы. Аднак значная частка ўзброеных сіл Маскоўскай дзяржавы па-ранейшаму размяшчалася на поўдні, у Каломне і Серпухаве, бо пагрозы з Крыма баяліся больш, чым з боку ВКЛ.

У маі 1535 г. частка войск была знята з паўднёвых рубяжоў, і ў чэрвені 1535 г. на літоўскай мяжы, паблізу ад Смаленска, размясціліся дзве групоўкі маскоўскіх войск. Адна, на чале з Васілём Шуйскім, Данілам Пронскім і Іванам Аўчынай-Целяпнёвым-Абаленскім, была нацэлена на Мсціслаўль. Другая, у склад якой уваходзілі наўгародскія і пскоўскія войскі на чале з Барысам Гарбатым і Васілём Варанцовым, знаходзілася пад Апочкай.

У пачатку лета войскі Васіля Шуйскага перайшлі мяжу і накіраваліся ў бок Мсціслаўля і Радомля. Яны аблажылі Мсціслаўскі замак, штурмавалі, аднак узяць яго не змаглі. Маскоўскія войскі нанеслі значныя матэрыяльныя страты мсціслаўскаму староству, а потым адышлі на сваю тэрыторыю.

Затым атрады Васіля Шуйскага дзейнічалі ў напрамку Оршы, Дуброўны і Крычава. Пасады гэтых гарадоў былі спалены, разрабаваны воласці, але замкі не былі ўзяты. Звесткі пра паход рускіх ваявод прымусілі паноў-раду тэрмінова абвясціць "паспалітае рушэнне", якое павінна было сабрацца да 25 жніўня пад Крэвам і накіравацца ў бок Мінска.

У пачатку ліпеня 1535 г. войскі Юрыя Радзівіла сустрэліся з польскімі войскамі Яна Тарноўскага і Андрэя Горкі ў Рэчыцы. Саюзныя войскі накіраваліся ў бок Гомеля. У сярэдзіне ліпеня войскі ВКЛ і Польскага каралеўства ўвайшлі ў межы Гомельскай воласці і асадзілі Гомельскі замак. Ваявода князь Дзмітрый Шчэпін-Абаленскі быў уражаны колькасцю і магутнасцю саюзнага войска. Нягледэячы на тое, што было шмат пораху і ваенных прыпасаў, 16 ліпеня 1535 г. Гомель здаўся. Ваяводу Д.Шчэпіна-Абаленскага і ўсіх, хто пажадаў, адпусцілі з мірам.

Пасля таго як Гомель быў заняты, саюзныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з Юрыем Радзівілам, Андрэем Неміровічам, Янам Тарноўскім накіраваліся да Старадуба і ў канцы ліпеня-пачатку жніўня 1535 г. асадзілі горад. У гэтым паходзе ўдзельнічалі Сямён Бельскі і Іван Ляцкі. Старадуб акружыла войска ў 40 тыс. чалавек. Гараджане былі добра знаёмы з метадамі дзеянняў войск ВКЛ. Аднак яны ўпершыню сутыкнуліся з еўрапейскай тактыкай асады крэпасцей, якую выкарыстаў польскі атрад. Калі пачаўся абстрэл старадубскага замка, асаджаныя ў адказ стралялі з гармат і пішчалей, рабілі вылазкі і пры гэтым не ведалі, што спецыяльны атрад зрабіў падкоп пад сцены горада і падлажыў парахавы зарад. Пры другім штурме старадубскі ваявода зноў адкінуў ворага ад сцен горада, але старадубцы панеслі вялікія страты, а самога ваяводу захапілі ў палон. 29 жніўня Старадуб здаўся. Горад быў спалены, было забіта 13 тыс. чалавек, а паводле некаторых дадзеных - 24 тыс. і нават 60 тыс. чалавек. [11, с.43] Вялікія страты былі і ў саюзнага войска. Страта дзвюх памежных крэпасцей Северскай зямлі - Гомеля і Старадуба - для Маскоўскай дзяржавы была вельмі эначнай. Вялікае княства Літоўскае было надзвычай блізка да вяртання часткі сваіх тэрыторый, якія былі страчаны ў час вайны 1500-1503 гг.

Пасля захопу Старадуба Юрый Радзівіл накіраваў атрад кіеўскага ваяводы Івана Вішнявецкага на Пачэп. Паблізу горада кіеўскі ваявода даведаўся ад мясцовых жыхароў, што насельніцтва Пачэпа, якое не жадала падзяляць лёс старадубцаў, само спаліла горад і пайшло ў Бранск. Жыгімонт I не планаваў аднаўлення замкаў Старадуба, Пачэпа і Радагошчы і размяшчэння там гарнізонаў, бо для гэтага не было ні сіл, ні сродкаў. Гарнізон пакінулі толькі ў Гомелі. Юрый Радзівіл вярнуўся ў Бабруйск і на зіму распусціў войска, якое брала ўдзел у паходзе на Северскую зямлю.

Невялікая частка войск ВКЛ засталася ў наваколлі Полацка і Віцебска. Абодва бакі стаміліся ад вайны, і да канца 1535 г. буйных ваенных дзеянняў не было.

Шмат клопатаў для паўночна-заходніх зямель Вялікага княства Літоўскага было ад Себежа. Наўгародскі ваявода Іван Мікітавіч Бутурлін умацаваў яго гарматамі і пішчалямі. Сюды ў канцы лютага 1536 г. накіравалася 20-тысячнае войска з артылерыяй пад камандай Андрэя Неміровіча і полацкага намесніка Яна Глябовіча. Узяцце Себежа адкрывала шлях на Апочку, Вялікія Лукі і далей на Востраў і Пскоў. Вырашальныя падзеі адбыліся пад Себежам 27 лютага 1536 г. Няправільна размешчаныя гарматы ў час абстрэлу крэпасці прывялі да страт у войсках Андрэя Неміровіча ад сваіх жа ядраў. 19 красавіка 1536 г. князь Іван Барбашын пачаў будаваць новую крэпасць Веліж на старым гарадзішчы, а ў ліпені ажыццявіў паход на Віцебск і спаліў віцебскі пасад.

Апошняй значнай ваеннай падзеяй 1536 г. была сутычка ў канцы ліпеня пад Крычавам, дзе было забіта і ўзята ў палон больш за 1 000 чалавек з войск ваяводаў Абаленскага і Колычава. Яшчэ пры жыцці Жыгімонта I на сейме ў Вільні ў 1529 г. вялікім князем Літоўскім быў абраны яго 9-гадовы сын -Жыгімонт II Аўгуст. Праз 2 месяцы польскі сейм выбраў яго польскім каралём, хоць рэальная ўлада заставалася ў руках бацькі. На сейме 25 красавіка 1536 г. малады Жыгімонт II Аўгуст, які пачынае ўсё больш актыўна ўдэельнічаць у дзяржаўных справах, прысягнуў захоўваць усе правы і вольнасці шляхты Вялікага княства Літоўскага.

Аднак для шырокамаштабных ваенных дзеянняў не хапала сілы і сродкаў ні ў Масквы, ні ў Вільні. Такім чынам, планы Жыгімонта I на вяртанне земляў ВКЛ, захопленых Іванам III і Васілём III, увянчаліся толькі частковым поспехам.[13, с.212]

Першыя спробы мірных перамоў паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай пачаліся яшчэ ў верасні 1535 г. У ліпені 1536 г. у Маскву прыбыў крэўскі намеснік Нікадэім Цеханоўскі і прапанаваў прыслаць вялікіх паслоў у Вільню і прывёз ахоўную грамату для іх. Баярская дума вырашыла накіраваць у Вільню сына баярскага Хлуднева, каб падрыхтаваць будучыя перамовы.

У лістападзе Хлуднеў вярнуўся і паведаміў, што яшчэ да Каляд 1537 г. у Маскву прыедуць паслы ВКЛ. Галоўнай умовай для заключэння мірнага дагавора з боку пасольства, якое ўзначальваў Ян Глябовіч, было вяртанне Маскоўскай дзяржавай усіх зямель, захопленых у войнах 1500-1503, 1512-1522 гг. Супраць гэтых умоў Баярская дума выказала свае патрабаванні - усе ўсходнеславянскія землі Рурыкавічаў павінны перайсці да Маскоўскай дзяржавы.

Узаемныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі завялі перагаворы ў тупік, "вечны мір" не быў падпісаны. Вырашана было заключыць перамір'е на 5 гадоў -ад Благавешчання 1537 г. да Благавешчання 1542 г. Паводле ўмоў перамір'я, Себеж і Завалочча адыходзілі да Маскоўскай дзяржавы, у склад Вялікага княства Літоўскага вярталіся Далійская воласць, вёскі Чачэрскай і Крычаўскай валасцей - Залессе, Бабічы, Свяцілавічы, Галадно, Скорбавічы і Ліпечы , а таксама Гомель з прылягаючымі землямі і сёламі Уваравічы і Целяшовічы. Пасольства Жыгімонта II Аўгуста, якое знаходзілася ў Маскве з 14 студзеня па 18 лютага 1537 г., і Баярская дума зафіксавалі гэтыя тэрытарыяльныя змены ў перамірных граматах.

У паласе ваенных сутыкненняў ВКЛ з Масквой у канцы XV-першай палове XVI стст. вайне 1534-1537 гг. належыць асаблівае месца. У адрозненне ад іншых войн (1492-1494, 1500-1503, 1512-1522 гг.) ініцыятыва на гэты раз належала Вялікаму княству Літоўскаму. Але не такой вайны чакаў Жыгімонт, развязваючы канфлікт з Масквой у 1534 г. Спадяваючыся на ўнутраныя смуты паміж баярамі і слабасць вярхоўнай ўлады ў гады пасля смерці Васіля і маленства яго наследніка Івана, літоўскі князь і польскі кароль памыліўся ў сваіх падліках. Г.Сагановіч выказваў думку, што войны з Масквой сталі галоўным знешнім фактарам дэструктыўнага ўздзеяння на дзяржаву, унутраны механізм якой быў зусім, здаецца не прыстасаваны да такіх экстрэмаў. У 1530-х гг. спроба ад'ваяваць страчаныя раней землі, нягледзячы на ўсе намаганні, скончылася безвынікова. Пасля гэтага ўрока, які паказаў, што уласных сіл у ВКЛ замала для паспяховай барацьбы з усходнім суседам, у Вільні больш не спадзяваліся на рэванш. [9, с.61]

Хоць ніякіх вялікіх няўдач і тэрытарыяльных страт падчас апошняй вайны не адбылося, усё ж яна паказала, што тыя супярэчнасці, якія ўзніклі з канца XV ст. паміж дзяржавамі, ужо не загладзяцца і ў будучым будуць толькі нарастаць. Доказ таму - Лівонская вайна.

Заключэнне

Станаўленне Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы прыходзілася прыкладна на адзін час: сярэдзіна 14 - пачатак 15 стст. Але шляхі далучэння ўсходнеславянскіх земляў да сваіх тэрыторый ў гэтых дзяржавах былі рознымі. Калі Масква часцей за ўсё абапіралася на сілу, то ў ВКЛ яе ўсходнія землі былі далучаны ў асноўным мірным шляхам, праз заключэнні дынастычных саюзаў і саюзаў з мясцовай удзельнай знаццю (так у склад ВКЛ увайшлі тэрыторыі Віцебскага, Полацкага, Ноўгарад-Северскага, Бельскага і шэрагу іншых княстваў). ВКЛ канчаткова фарміруе сваю дзяржаўную ўсходнюю мяжу ў часы княжання Вітаўта. Менавіта ён уключыў адзін з самых значных, але і самы спрэчны удзел - Смаленскае княства (на наш погляд страта яго Літвой ў 1514 г. стала першай сапраўднай трагедыяй, якая ў будучым паклала пачатак і страце самой незалежнасці краіны).

ВКЛ даволі хутка змагло аб'яднаць пад сваёй уладай шматлікія усходнія рускія княствы дзякуючы таму, што не парушаліся іх аўтаномія, мясцовыя законы, уласнасць феадалаў. Таксама з цягам часу ўсё больш рознымі станавіліся палітычны і рэлігійны ўклады Масквы і Літвы (у дачыненні да Масквы мы можам гаварыць аб даволі жорсткай цэнтралізацыі ўлады ў руках вялікага князя, існаванні інстытута “кармлення”, якое разарала мяшчан і сялян, акрамя таго Масква - вялікі цэнтр праваслаўя). Гэтаму ўкладу супрацьстаяла мадэль літоўскай аўтаноміі земляў, лепшае ў юрыдычным сэнсе становішча службовага саслоўя (але паступова яго пачалі набываць толькі шляхцічы-католікі).

Менавіта рэлігійныя супярэчнасці выходзяць на галоўны план і становяцца повадам ва ўзнікненні канфлікту паміж ВКЛ і Масквой. Мірны дагавор 1449 г. паказаў тое, што літоўскае княства, якое вельмі разраслось да сярэдзіны 15 ст. ужо не можа больш наступаць на ўсход, бо межы яго пастаянна патрабавалі абароны і перш за ўсё ад татараў. З гэтага часу Масква пачынае набіраць вялізную моц. Няўмеласць бараніць свае паўднёвыя межы ад татараў стала адной з прычын масавага пераходу ў канцы 15 ст. падданых Літвы да маскоўскага князя (маюцца на ўвазе магнаты, шляхта). Тады ў бок Масквы глядзелі многія праваслаўныя князі, усё больш адчуваючы сваё няроўнае становішча з католікамі. Калі маскоўскі князь Іван аб'явіў сябе “государем всея Руси”, то недвухсэнсава даў паказаць князям ВКЛ, што мае ўсе правы на ўладу ў “рускіх” тэрыторыях. У другой палове 15 ст. яны складалі 9/10 тэрыторыі ВКЛ.

Гаворачы пра самі пераходы князёў на маскоўскі бок, цяжка згадзіцца з тым, што прычына гэтага - толькі рэлігійны прыгнёт. Галоўны рухаючы фактар тут - матэрыяльны, а галоўнае, падобная практыка з'яўлялася ў тыя часы звычайнай па ўсёй Еўропе. Феадалы сістэматычна пераходзілі ад ранейшых сюзерэнаў да новых, у надзеі атрымаць дадатковыя ўладанні і іншыя літасці.

Гаворачы пра апошнюю з войнаў, якую Б. Сідарэнка назваў “Старадубскай”, можна вылучыць некалькі прычын таго, што ВКЛ не скарыстала сваю стратэгічную ініцыятыву. Найперш, гэта адчувальны недахоп у дзяржаве ваенных і фінансавых сродкаў, асабліва напрыканцы вайны; у маскве не ўзнікла баярскай міжусобіцы пасля смерці Васіля; крымскі хан, саюзнік Літвы, не аказаў дапамогі, бо ў гэты час у Крыму ішла барацьба за ўладу; гарады і крэпасці, якія захопліваліся войскамі ВКЛ, добра не ўмацоўваліся і ўяўлялі сабой лёгкую здабычу.

Таксама не трэба забываць, што актыўная барацьба вялася не толькі пры дапамозе вайсковай сілы. Выдатныя дыпламатычныя перамогі на працягу ўсёй канфрантацыі ёсць на рахунку і ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. У барацьбу дзвюх дзяржаў былі фактычна ўцянуты Крымскае ханства, а таксама Лівонскі ордэн (на ўсім працягу канфлікту іх сімпатыі хісталіся то ў бок ВКЛ, то ў бок Масквы).

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі /Бел.Эн.,Нац.арх.РБ; Пер з рус. Т.М. Бутэвіч, Т.М. Кароткая. - Мінск: Бел.Эн, 1994.-С.64-65.

2. Зимин А.А. Россия на рубеже XV - XVI ст. (очерки социально-политической истории). М.: Мысль,1982.-С.93-105,178-195.

3. Канановіч У. Змаганне за спадчыну Рурыкавічаў //Беларуская мінуўшчына. - 1997.-№5.-С.2-7.

4. Ключевский В.О. Курс русской истории: Лекции // Соч.: В 9т. М.,1987.-Т.2.-С.105-118.

5. Литовския и Жмойтская, и Быховца хроники // Полное собрание русских летописей/АН СССР, Ин-т истории СССР.- Т.32.-М.:Наука, 1975.- Хроника Литовская и Жмойтская.-С.95-108.

6. Летописи белорусско-литовские// Полное собрание русских летописей/АН СССР, Ин-т истории СССР.-Т.35: - М.: Наука, 1962.- Летопись Рачинского.-С.166-170, Румянцевская летопись.-С.212-213.

7. Сагановіч Г.М. Ад Ведрашы да Крапіўны //З гісторыяй на “Вы”: Публіцыстычныя артыкулы. Вып. 2/Уклад.У.Арлоў.-Мінск: Маст.літ.,1994.-С.166-185.

8. Сагановіч Г.М. Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі.-Мінск:Навука і тэхніка,1992.-62с.

9. Сагановіч Г.М. Войска ВКЛ у 16-17 стст./ Рэд. Г.В. Штыхаў.-Мінск:Навука і тэхніка, 1994.-С.60-63.

10. Соловьёв С.М. История России с древнейших времён: Сочинения в 18 кн. // Кн.3. - М.: Мысль, 1989.-Т.5.-С.89-133,213-220,С.232-262.-Т.6.-С.386-394.

11. Сідарэнка Б.І. Старадубская вайна (вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай (1534-1537 гг.)//Беларускі гістарычны часопіс.-1998.-№1.-С.37-45.

12. Сідарэнка Б.І. Усходняя палітыка ВКЛ у першай трэці 16 ст.//Беларускі гістарычны часопіс.-2000.-№3.-С.40-45.

13. Тарас А.Е. Войны Московской Руси с ВКЛ и Речью Посполитой 14-17 вв./А.Е.Тарас. - М.АСТ; Мн. Харвест,2006.-С.150-212.

14. Чаропка В. Уладары Вялікага княства.-Мінск.:Полымя, 1996.-С.7-34, 45-70.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5




Новости
Мои настройки


   бесплатно рефераты  Наверх  бесплатно рефераты  

© 2009 Все права защищены.